Перайсьці да зьместу

Натан Макінан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Натан Макінан
Рост 183 см
Вага 93 кг
Пазыцыя цэнтральны нападнік
Кідок/Ловы правы[d]
Грамадзянства
Дата нараджэньня 1 верасьня 1995(1995-09-01)[1] (30 гадоў)
Месца нараджэньня
Клюб Каларада Эвэланш
Драфт НХЛ 1, 2013
Каларада Эвэланш
Гульнявая кар’ера 2013  цяпер

На́тан Макі́нан (па-ангельску: Nathan MacKinnon; нар. 1 верасьня 1995 году) — канадзкі хакеіст, цэнтральны нападнік клюбу «Каларада Эвэланш» з Нацыянальнай хакейнай лігі. У 2013 годзе быў абраны на драфце НХЛ клюбам «Каларада Эвэланш» у першым раўндзе пад агульным 1-м нумарам. Шырока ўважаецца за аднаго з найлепшых хакеістаў свайго пакаленьня[2][3][4]. У складзе зборнай Канады рабіўся чэмпіёнам сьвету.

30 чэрвеня «Каларада Эвэланш» выкарысталі свой першы агульны выбар на драфце, каб абраць Макінана[5]. Спартовец падпісаў свой першы трохгадовы кантракт з клюбам НХЛ на ўмовах пачаткоўца[6]. Макінан дэбютаваў у лізе 2 кастрычніка, стаўшы наймаладзейшым дэбютантам франшызы ў рэгулярным сэзоне. У сваёй першай гульні зрабіў дзьве галявыя перадачы ў гасьцявым матчы супраць «Анагайм Дакс»[7]. Першым голам адзначыўся 12 кастрычніка ў браму «Вашынгтон Кэпіталз»[8]. Зь цягам сэзону роля Макінана ўзрастала, у выніку чаго быў пераведзены ў першыя лініі нападу. З 25 студзеня па 6 сакавіка хакеіст склаў сэрыю з 13 пунктаў. Завяршыў сэзон, згуляўшы ўва ўсіх 82 гульнях, трымаючы лідэрства сярод усіх пачаткоўцаў з 24 галамі і 39 галявымі перадачамі, у выніку чаго атрымаў трафэй Колдэра.

Макінан у 2014 годзе.

22 лютага 2015 году канадзец зрабіў свой першы хет-трык у НХЛ у пераможным зь лікам 5:4 матчы супраць «Тампа Бэй Лайтнінг», стаўшы наймаладзешым аўтарам хет-трыку ў гісторыі сярод гульцоў «Эвэланш»[9]. У сэзоне 2015—2016 гадоў Макінан правёў 21 гол і зрабіў 31 галявую перадачу, набраўшы 52 пункты ў 72 гульнях, што было большым паказьнікам у параўнаньні з папярэднім сэзонам. 8 ліпеня 2016 году хакеіст, як абмежавана вольны агент, зноў склаў працоўную ўгоду з каларадзкім клюбам, пагадзіўшыся на сямігадовы кантракт на 44,1 мільёны даляраў[10]. Хутка пасьля гэтага быў абраны альтэрнатыўным капітанам каманды. Перад сэзонам 2017—2018 гадоў Макінан пагадзіў спартовага псыхоляга, што значна дапамагло яму палепшыць сваю гульню і стаць адным з найлепшых гульцоў лігі[11]. 16 лістапада 2017 году спартовец упершыню ў кар’еры адзначыўся пяцьцю пунктамі ў пераможным матчы супраць «Вашынгтон Кэпіталз», які скончыўся зь лікам 6:2. Хакеіст быў названы першай зоркай тыдня НХЛ 26 лютага—4 сакавіка 2018 году, правёўшы пяць галоў і зрабіўшы шэсьць галявых перадач[12]. 2 сакавіка 2018 году зноў згуляў матч зь пяцьцю пунктамі ў пераможным матчы супраць «Мінэсоты Ўайлд», які завяршыўся зь лікам 7:1[12]. Макінан завяршыў свой прарыўны сэзон, згуляўшы ў 74 гульнях, улучыўшы 39 галоў і зрабіўшы 58 галявых перадач, маючы 97 пункты, чым дапамог «Эвэланш» трапіць у плэй-оф Кубка Стэнлі. Сэзон 2018—2019 гадоў завяршыў з 99 пунктамі (41+58) у 82 згуляных матчах. 7 студзеня 2020 году канадзец згуляў свой 500-ы матч у НХЛ, які прыпаў на сустрэчу зь «Нью-Ёрк Рэйнджарз»[13]. У скарочаным праз пошасьць каранавірусу сэзоне набраў 93 пункты (35+58).

26 студзеня 2022 году спартовец атрымаў пералом носа і страсеньне мозгу пасьля таго, як нападнік «Бостан Бруінз» Тэйлар Гол ударыў яго клюшкай у твар, у выніку чаго канадзец прапусьціў чатыры гульні і Матч усіх зорак НХЛ 2022 году[14]. Спартовец ня меў уражваючых вынікаў рэгулярнага сэзону, але 26 чэрвеня выйграў свой першы Кубак Стэнлі ў складзе каманды. Ён быў лідэрам плэй-оф сярод усіх хакеістаў, маючы 13 галоў на сваім рахунку, столькі ж меў Эвандэр Кейн з «Эдмантан Ойлерз». 20 верасьня 2022 году ўзгодніў новы васьмігадовы кантракт з клюбам з сумай у 100,8 мільёнаў даляраў[15]. 5 сьнежня 2023 году зрабіў 500-ю галявую перадачу ў НХЛ у матчы супраць «Анагайм Дакс»[16]. 21 сьнежня Макінан пацэліў свой 300-ы гол і сёмы хет-трык у кар’еры ў пераможным матчы супраць «Атавы Сэнатарз»[17]. Сэзон 2023—2024 гадоў завяршыўся рэкорднымі лічбамі, то бок спартовец згуляў ува ўсіх 82 гульнях, закінуўшы 51 шайбай і зрабіўшы 89 галявых перадач, маючы на рахунку ажно 140 пунктаў. 10 сакавіка 2025 году ў пераможным матчы супраць «Чыкага Блэкгокс» набраў свой 1000-ы пункт у кар’еры. 7 кастрычніка 2025 году ў першай гульні сэзону 2025—2026 гадоў канадзец зрабіў дзьве галявыя перадачы ў матчы супраць «Лос-Анджэлес Кінгс», стаўшы рэкардсмэнам франшызы паводле колькасьці набраных пунктаў з моманту ейнага пераезду ў Каларада ў 1995 годзе[18].

  1. https://www.iihf.com/en/events/2017/wm/teams/roster/45638/canada/Міжнародная фэдэрацыя хакею на лёдзе.
  2. Baugh, Peter. Nathan MacKinnon, at long last, is a Hart Trophy winner: 'I didn't know if it was going to happen' // The New York Times, 06.2024 г.
  3. Nathan MacKinnon Cements Himself Among NHL Greats After Winning Hart Memorial Trophy and Ted Lindsay Award. NHL.com (28.06.2024).
  4. How Nathan MacKinnon became the NHL’s most gifted athlete. Sportsnet. Архіўная копія ад 03.2019 г.
  5. Avs pick MacKinnon first overall in NHL draft. Sportsnet (06.2013). Архіўная копія ад 07.2013 г.
  6. The Canadian Press. Avs sign first-overall pick to entry-level deal // The Sports Network, 07.2013 г. Архіўная копія ад 12.2013 г.
  7. Avs' MacKinnon gets 2 points in rout of Ducks. Sportsnet (10.2013). Архіўная копія ад 10.2013 г.
  8. Nathan MacKinnon scores first NHL goal. sbnation.com (12.10.2013). Архіўная копія ад 10.2018 г.
  9. Chambers, Mike. Nathan MacKinnon scores hat trick as Avs top Lightning // The Denver Post, 02.2015 г. Архіўная копія ад 02.2015 г.
  10. Avs sign MacKinnon to seven-year, $44.1M deal. TSN.ca (07.2016). Архіўная копія ад 03.2018 г.
  11. 'I need him': Meet the behind-the-scenes trainer who has helped Nathan MacKinnon take off. The Athletic (08.2021). Архіўная копія ад 01.2022 г.
  12. 1 2 MacKinnon leads 3 Stars of the Week. NHL.com (03.2018). Архіўная копія ад 04.2023 г.
  13. It’s been 500 games and Avalanche's Nathan MacKinnon still doesn't think he's famous. The Denver Post (01.2020).
  14. Colorado Avalanche center, All-Star captain Nathan MacKinnon sidelined by facial fracture, concussion. ESPN (01.2022).
  15. Nathan MacKinnon signs eight-year contract extension with Avalanche. The Denver Post (09.2022). Архіўная копія ад 09.2022 г.
  16. Nathan MacKinnon earns 500th career assist in 3-2 win over Ducks. The Hockey News (12.2023).
  17. Nathan MacKinnon scores 4 times, eclipses 300 career goals with Colorado Avalanche in comeback win over Ottawa Senators. CBS news (12.2023).
  18. MacKinnon sets Avalanche points record in opening win against Kings. NHL.com (10.2025).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]