Наста Кудасава
| Наста Кудасава | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзілася | 25 траўня 1984[1] (42 гады) |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | паэтка, літаратуразнаўца, літаратар, пісьменьніца |
| Мова | беларуская мова[2] і расейская мова[2] |
| Узнагароды | |
Наста Кудасава, поўнае імя Настасься Фёдараўна Кудасава (нар. 25 траўня 1984, Рагачоў) — беларуская паэтка. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вучылася ў сярэдняй школе № 5 г. Рагачова. Скончыла ў 2006 годзе аддзяленьне рускай філалёгіі філялягічнага факультэту БДУ, магістратуру БДУ па спэцыяльнасьці «Літаратуразнаўства» (2007).
Пасьля 2020 году — на эміграцыі. Працавала ў кавярні, выпякала 300 пончыкаў за дзень[3]. На 2026 год жыве ў Гдыні (Польшча).
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачала пісаць вершы з шасьці гадоў. У пэрыядычных выданьнях вершы друкуюцца з 1999 году. («Наша Ніва», «Літаратурная Беларусь», «Дзеяслоў», «Маладосць», «Верасень» і інш.). Аўтар кніг паэзіі «Лісьце маіх рук» (Логвінаў, 2006), «Рыбы» (2013), «Маё невымаўля» (2016), «Вясна. Вуснам цесна» (2021). Заяўляецца ўдзельнікам альманахаў «Скрыпторый», «Літаратурны квартал», зборніку паэзіі «Яна і я», удзельнік праекту «Начная чытанка» (2007) і розных паэтычных фэстываляў.
Творы перакладзены на рускую, украінскую, англійскую, польскую, чэскую і баўгарскую мовы.
Прызнаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Заахвочвальная прэмія часопіса «Дзеяслоў» у 2003 годзе (намінацыя «Дэбют»);
- Прэмія Беларускага ПЭН-цэнтра «Кніга году — 2016»;
- Стыпэндыя імя Магдалены Радзівіл для пісьменьніц і перакладчыц у 2018 годзе;
- Прэмія «Празрысты Эол» у 2018 годзе ў намінацыі «Найлепшая паэтычная публікацыя года»;
- Ляўрэатка першага фэсту Уладзіміра Караткевіча (2019);
- Ляўрэатка літаратурнай прэміі імя Міхася Стральцова (2021);
- Ляўрэатка Глінянага Вялеса за кнігу «Побач» (2022);
- Ляўрэатка паэтычнай прэміі імя Натальлі Арсеньневай за кнігу «Побач» (2022)[4].
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паэзія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- «Лісьце маіх рук». Менск: Логвінаў, 2006. — 76 с.
- «Рыбы». Менск: Харвест, 2013. — 64 с.
- «Маё невымаўля». Менск: Кнігазбор, 2016. — 116 с.
- «Вясна. Вуснам цесна». Менск: Кнігазбор, 2021. — 188 с.
- «Я працягваю». Візенбург/Марк (Нямеччына): Hochroth, 2023.
- «Побач», Менск-Варшава, ISBN: 978-83-963661-7-7, 2023
- «Лірыка», «Камунікат», у сэрыі «Паэты планеты», 2026
Творы ў часопісах
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Вершы. Дзеяслоў, № 15 Архівавана 19 чэрвеня 2013.. Мінск
- Вершы. Дзеяслоў, № 5 Архівавана 20 чэрвеня 2013.. Мінск
- Вершы. Маладосць, № 5, 2008 г.
- Вершы. Верасень, № 1, 2009 г.
- Вершы на сайце Родныя Вобразы Архівавана 23 красавіка 2012.
Пераклады
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Пераклад вершаў на расейскую мову: Сибирские огни № 2, 2009 г.
Рэцэнзіі на творчасьць Н. Кудасавай
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Рэцэнзія Вікі Трэнас на кнігу «Лісьце маіх рук» на сайце «Новая Эўропа»(недаступная спасылка)
- Рэпартаж Севярына Квяткоўскага з прэзэнтацыі кнігі на svaboda.org
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старонка Насты Кудасавай Facebook
- Старонка Насты Кудасавай ВКонтакте
- Слухаць вершы на Літрадыё(недаступная спасылка)
- Аўтарская старонка на Камунікаце