Настасься Кінунэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Настасься Кінунэн Біятлён
20101218 Nastassia Dubarezava 1.JPG
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Настасься Віктараўна Кінунэн
Арыгінальнае імя Настасься Дубарэзава
Грамадзянства Беларусь
Дата нараджэньня 14 сакавіка 1985 (38 гадоў)
Месца нараджэньня Гарадок, БССР
Рост/вага 171 см / 63 кг
Кубак сьвету
(у тым ліку Алімпійскія гульні)
Подыюмаў у эстафэтах 3

Наста́сься Ві́ктараўна Кі́нунэн (у дзявоцтве Дубарэ́зава; нарадзілася 14 сакавіка 1985 году, Гарадок, БССР) — беларуская біятляністка, а ў мінулым лыжніца, удзельніца Алімпійскіх гульняў у Ванкувэры ў лыжных гонках.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У лыжным Кубку сьвету Дубарэзава дэбютавала ў кастрычніку 2007 году, тады ж першы раз трапіла ў трыццатку найлепшых на этапе Кубка сьвету, у эстафэце. Усяго мае на сваім рахунку 3 трапляньні ў трыццатку найлепшых на этапах Кубка сьвету, усё ў камандных спаборніцтвах. Найлепшым вынікам у выніковым агульным заліку Кубка сьвету зьяўляецца для Дубарэзавай 123-е месца ў сэзоне 2009—2010 гадоў.

На Алімпіядзе-2010 у Ванкувэры прымала ўдзел у чатырох гонках: спрынт — 42-е месца, дуатлён 7,5+7,5 км — 53-е месца, эстафэта — 10-е месца, мас-старт на 30 км — 44-е месца.

За сваю кар’еру брала ўдзел у адным лыжным чэмпіянаце сьвету, на чэмпіянаце 2009 году, стартавала ў чатырох гонках, найлепшы вынік — 40-е месца ў мас-старце на 30 км.

Па заканчэньні сэзону 2009—2010 гадоў перайшла з лыжных гонак у біятлён. У біятлённым Кубку сьвету Дубарэзава дэбютавала ў сьнежні 2010 году, у сакавіку 2011 году ў першы раз трапіла ў пунктавую зону на этапе Кубка сьвету, заняўшы 40-е месца ў спрынце. Па выніках сэзону 2010—2011 гадоў заняла 96-е месца ў агульным заліку Кубка сьвету.

У сэзоне 2011—2012 гадоў ужо на 3 этапе Кубка сьвету ў Гохфільцэне ўпершыню ў кар’еры трапіла на кветкавую цырымонію, заняўшы 10-е месца ў спрынтарскай гонцы. На 4 этапе ў Абэргофе ў спрынтарскай гонцы заняла 7-ю пазыцыю, не дапусьціўшы ніводнага промаху. На першай у сэзоне гонцы з масавым стартам заняла 10-е месца. На 6-м этапе Кубка сьвету ў эстафэце заняла 2 месца.

Агульны залік Кубка сьвету[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • сэзон 2010—2011, 96 месца
  • сэзон 2011—2012, 33 месца
  • сэзон 2012—2013, 55 месца
  • сэзон 2013—2014, 61 месца
  • сэзон 2014—2015, 50 месца
  • сэзон 2015—2016, 50 месца (109 пунктаў)

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2016 року абралася шлюбам зь фінам з прозьвішчам Кінунэн[1] (фін. Kinnunen). Нарадзіла ў шлюбе дачку.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]