Насельніцтва Андоры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Колькасьць насельніцтва Андоры па адзнаках на ліпень 2003, склала 69 тыс. чалавек. Зь іх андорцаў — каля 33%. Астатнія замежнікі — гішпанцы (43%), партугальцы (11%), французы (7%) і інш. Рост насельніцтва ў 2003 склаў 1,06% у год. Сярэдняя працягласьць жыцьця — 83,5 году. У сталіцы краіны — горадзе Андора-ля-Вэлья — пражываюць больш 21,5 тыс. жыхароў.

Дзяржаўная мова — каталёнская. На ёй раўмаўляюць уласна андорцы (35%). Распаўсюджаныя таксама гішпанская, француская і партугальская мовы. Рэлігія — пераважна рыма-каталіцкая.