Паўднёвы Емэн
| Колішняя дзяржава Народна-дэмакратычная рэспубліка Емэну араб. جمهورية اليمن الجنوبية الشعبية جمهورية اليمن الديمقراطية الشعبية | |||||
| |||||
| Дэвіз | وحدة ، حرية ، إشتراكية Адзінства, свабода, сацыялізм | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Гімн |
النشيد الوطني لجمهورية اليمن الديمقراطية الشعبية
An-Našid al-Waṭane al-Jomhuriyat al-Yaman ad-Dimoqrâṭiya aš-Šaʿbiya Дзяржаўны гімн Народна-дэмакратычнай рэспублікі Емэну | ||||
| На мапе Сярэдняга Ўсходу | |||||
| На глёбусе | |||||
| 1967—1990 | |||||
| Кароткая назва | ج ي د ش | ||||
| Сталіца | Адэн | ||||
| Найбуйнейшы горад | сталіца | ||||
| Афіцыйная мова | арабская | ||||
| Афіцыйная рэлігія | іслам | ||||
| Форма ўраду | унітарная марксісцка-ленінская аднапартыйная сацыялістычная рэспубліка | ||||
| Заканадаўчы орган | Вярхоўная народная рада | ||||
| Сябра ў | Арганізацыя Аб’яднаных Нацыяў | ||||
| Плошча | 360 133 км² | ||||
| Насельніцтва | 2 200 000 чал. | ||||
| Валюта | паўднёваемэнскі дынар | ||||
| Кіраўніцтва дзяржавы | |||||
| Генэральны сакратар |
| ||||
| Прэзыдэнт |
| ||||
| Прэм’ер-міністар |
| ||||
| Гісторыя | |||||
| 30 лістапада 1967 | Незалежнасьць ад Вялікабрытаніі | ||||
| 14 December 1967 | Сяброўства ў ААН | ||||
| 22 чэрвеня 1969 | Папраўленчы крок | ||||
| 31 кастрычніка 1978 | Прыняцьце канстытуцыі | ||||
| 22 траўня 1990 | Аб’яднаньне | ||||
Паўднёвы Е́мэн (па-арабску: اليمن الجنوبي, al-Yaman al-Janūbī}}), афіцыйная назва Народна-дэмакратычная рэспубліка Емэну (па-арабску: جمهورية اليمن الديمقراطية الشعبية, Jumhūriyat al-Yaman ad-Dīmuqrāṭīyah ash-Sha'bīyah), скарочаная Дэмакратычны Емэн (اليمن الديمقراطي, al-Yaman ad-Dīmuqrāṭīyy) — адзіная арабская камуністычная дзяржава, якая існавала ў 1967—1990 роках. Уключала паўднёвыя і ўсходнія губэрні сучаснай Рэспублікі Емэну. Межавала на паўночным захадзе з Паўночным Емэнам, на поўначы з Саудаўскай Арабіяй, на ўсходзе з Аманам.
У XIX стагодзьдзі гэтая тэрыторыя ўвайшла ў Адэнскі пратэктарат і Адэнскую калёнію Вялікай Брытаніі. Пасьля падзеньня пратэктарату ў калёніі ў 1963 року пачалося змаганьне супраць брытанскага панаваньня. 30 лістапада 1967 замест брытанскіх Фэдэрацыі Паўднёвай Арабіі ды Пратэктарату Паўднёвай Арабіі была абвешчаная Народная рэспубліка Паўднёвага Емэну, пазьней пераназваная ў Народна-дэмакратычную Рэспубліку Емэну. У 1986 року краіна была ўцягнутая ў кароткатрывалую грамадзянскую вайну. 22 траўня 1990 Паўднёвы і Паўночны Емэны аб’ядналіся ў сучасную Рэспубліку Емэну.