Музэй Паўночных краінаў
| Музэй Паўночных краінаў | |
| Nordiska museet | |
| Месцазнаходжаньне | Стакгольм, Швэцыя |
|---|---|
| Наведнікаў | |
| Створаны | 1873 |
| Заснавальнік | Артур Хазеліус[d] |
| Дырэктар | Санэ Гоўбю-Нільсэн |
| Геаграфічныя каардынаты | 59°19′45″ пн. ш. 18°05′37″ з. д.HGЯO |
| Музэй Паўночных краінаў на мапе Швэцыі Музэй Паўночных краінаў | |
| Афіцыйны сайт | |
Музэй Паўночных краінаў, таксама Нардычны музэй, або Скандынаўскі музэй (па-швэдзку: Nordiska museet) — культурна-гістарычны музэй у сталіцы Швэцыі Стакгольме, разьмешчаны на высьпе Юргордэн. У фондах музэю налічваецца каля 1,5 мільёны экспанатаў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Заснавальнік музэю Артур Гасэліюс ажыцьцявіў у 1872 годзе экспэдыцыю, зь якой прывёз розныя экспанаты. У Стакгольме ён зладзіў выставу пад назвай «Скандынаўская этнаграфічная калекцыя». У 1880 годзе Гасэліюс заснаваў фундацыю «Нардычны музэй».
Будынак, у якім цяпер разьмешчаны музэй, быў пабудаваны ў 1889-1907 гадох архітэктарам Ісакам Густавам Клясанам, якога натхнілі рэнэсансныя замкі Фрэдэрыксборг у Даніі й Грыпсгольм у Швэцыі.
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Музэй налічвае каля 1,5 мільёны экспанатаў, толькі частка зь якіх выстаўлена для паказу. Выставы музэю прысьвечаны скандынаўскім традыцыям, модзе, народнаму мастацтву. У музэі можна пабачыць мэбляваны пакой. У калекцыю музэю ўваходзяць таксама два рэдкія арганы.
Архіў музэю налічвае 4 000 палічных мэтраў, з 1890 году дзейнічае навуковая бібліятэка. Асобную частку ў калекцыях музэю займае калекцыя аб’ектаў саамскай культуры, у якой налічваецца каля 8440 адзінак.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Музэй Паўночных краінаў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў