Напад на цягнік каля станцыі Слаўнае

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Напад на цягнік каля станцыі Слаўнае
Дата: 10 кастрычніка 1923 году
Месца: Слаўнае
Вынік: Захоп маёмасьці пасажыраў ды грузу цягніка.
Супернікі
Сьцяг Беларусі «Зялёны дуб»Сьцяг СССР СССР
Камандуючыя
Сьцяг Беларусі Юрка Монічняма

Напад на цягнік каля станцыі Слаўнае — акцыя беларускіх партызанаў на чале з атаманам Юркам Монічам зь «Зялёнага дубу».

Перадумовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У красавіку 1921 году, адразу пасьля падпісаньня замірэньня з Польшчай, па Маскоўска-Берасьцейскай чыгунцы быў адноўлены рух цягнікоў з Масквы ў Эўропу. Міжнародны кур’ерскі цягнік «ПарыжВенаВаршава — Масква» хадзіў штодзень.

Хада акцыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

10 кастрычніка 1923 году атрад монічаўцаў прыкладна за 2 кілямэтры ад станцыі Слаўнае (на перагоне КрупкіБобр) спыніў цягнік «БэрлінМасква», у якім ехалі ангельскія, францускія ды італьянскія дыпляматы, а таксама савецкія чыноўнікі. Цягнік быў спынены з-за таго, што рэйкі былі разабраныя партызанамі[1].

Атаман Юрка Моніч, увайшоўшы ў міжнародны вагон і ветліва зьвярнуўшыся да прысутных, папрасіў паказаць дакумэнты[1]. Па правяраньні дакумэнтаў усіх пасажыраў вывелі зь цягніка. Сярод іх выявілася 60 камуністаў з партыйнымі білетамі[1]. Камуністы былі адлучаныя ад астатніх пасажыраў. Моніч загадаў адлупцаваць іх па 50 разоў штэмпэлямі[1] на вачах дыпляматаў. Замежнікам жа было прапанавана ахвяраваць у скарб паўстанцаў[1]. Ніхто забіты ня быў.

Здабыча зь цягніка была багатая: золата, валюта, дарагое адзеньне, замежная водка, цыгарэты. Таксама партызаны здабылі 13 слоікаў какаіну, якія атаман раздаў сваім салдатам[1]. Сваю частку Моніч аддаў на карысьць «Зялёнага дубу». Гэтаксама паўстанцы захапілі два вагоны мукі, якія ішлі ў Маскву. Яны былі далучаныя да складу ў Барысаве. Усю муку раздалі тутэйшым сялянам.

Рэакцыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У савецких дакумэнтах гэты выпадак апісваўся наступным чынам:

Цягнік № 1/2 Парыж — Масква на 582-й вярсьце каля станцыі Бобр наляцеў на рэйкавае пашкоджаньне. Абыйшлося без чалавечых ахвяраў. Цягнік быў абкружаны людзьмі са стрэльбамі, рэвальвэрамі і гранатамі, якія пачалі рабаваць пасажыраў...

У адказ усе кіраўнікі сілавых аддзелаў Барысаўскага павету былі зьнятыя са сваіх пасадаў і аддадзеныя пад суд з фармулёўкай «не справіліся зь ліквідацыяй бандытызму»[1]. З Масквы быў кінуты спэцаддзел ГПУ на чале зь Юрыем Мартынавым з мэтай зьнішчэньня Моніча й ягоных паплечнікаў. Да канца году большасьць паплечнікаў Моніча была арыштаваная, агулам да крымінальнай адказнасьці было прыцягнута 75 чалавек, 22 зь якіх у лютым 1924 прысудзілі найвышэйшую меру пакараньня. Сярод іх была й грамадзянская жонка Моніча Соф’я Рыбак (сапр. Хяўроньня Наўроцкая).

Таксама пра гэтую акцыю шырока пісалі па-за межамі СССР. У савецкай прэсе пра гэта пісалася сьціпла, а партызаны называліся белагвардзейцамі[1].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]