Напад на Стоўпцы 1924 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Напад на Стоўбцы 1924 году»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Напад на Стоўпцы 1924 году
Артыкул пра напад на Стоўбцы ў польскай газеце.jpg
Артыкул пра падзеі ў Стоўпцах ў газэце «Światowid»
Месца атакі Стоўпцы
Цэль атакі Вызваленьне з турмы членаў Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі і Польшчы[1]
Дата 4 жніўня 1924 (95 гадоў таму)
Спосаб атакі страляніна
Зброя карабіны, кулямёты, гранатамёты[1]
Колькасьць ахвяраў 7 паліцыянтаў, 1 супрацоўнік староства, 2 цывільныя асобы
Колькасьць параненых 5
Колькасьць тэрарыстаў 100—150[1], па іншых зьвестках 58[2]
Тэрарысты Мікалай Гарачка, Эдвард Сапінскі, Пётар Ёда
Арганізатары Станіслаў Ваўпшасаў[1]

Напа́д на Сто́ўпцы — узброены напад савецкіх дывэрсантаў на горад Стоўпцы, які адбыўся ў ноч з 3 на 4 жніўня 1924 году. Быў найбольш трагічным здарэньнем у гісторыі польскай паліцыі міжваеннага пэрыяду — загінулі 10 чалавек, параненыя — 5.

Галоўнай мэтай нападу было вызваленьне з гарадзкой турмы дзеячоў камуністычнай партыі Заходняй Беларусі і Польшчы[1]. Наступствамі стала ўзмацненьне абароны дзяржаўных межаў у Польскай рэспубліцы, а менавіта стварэньне Корпусу аховы памежжа[1].

Ход падзей[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Канец вайны не прынёс супакою мірнаму насельніцтву памежжа. Рабункі, кантрабанда, атакі бальшавіцкіх бандаў не былі рэдкімі. Толькі ў 1924 годзе паліцыя зафіксавала на польска-савецкім памежжы 189 рабункаў і дывэрсійных нападаў ды 28 актаў сабатажу, у якіх удзельнічала каля 1000 чалавек. Верагодна найбольшым гэтакім здарэньнем быў напад на Стоўпцы.

У ноч з 3 на 4 жніўня 1924 году дывэрсійная банда ў складзе каля 100 чалавек, узброеных кулямётамі ды гранатамі, напала з тэрыторыі БССР на прымежнае, павятовае мястэчка Стоўпцы. Пасьля пераходу дзяржаўнай мяжы, бандыты зьнішчылі тэлеграфныя і тэлефонныя камунікацыі ды акружылі мястэчка патрулямі. Мэтай іх атакі было зьнішчэньне і рабунак ўсіх лякальных урадавых установаў — староства, камэндатуры й пастарунку паліцыі, падатковага кіраваньня, пошты, чыгуначнае станцыі ды арышту, а таксама ліквідацыя іх супрацоўнікаў. Напад пачаўся каля 1 гадзіны ночы й працягвалася каля адной з паловай гадзіны.

Першым даў бой нападнікам пастарункавы Леон Пікера, які служыў пры касе ў будынку староства. Потым да яго далучыліся: дзяжурны староства, дворнік, паліцыянт ды намесьнік старосты. Дывэрсанты адступілі і рушылі ў кірунку будынка пошты.

Адначасова іншыя групы напалі на сядзібу паліцыі (камэндатуру) на вуліцы Шпітальнай і пастарунак пры чыгуначнай станцыі. Сьпераду будынак камэндатуры пасьпяхова абараніў камісар Хлюдзіньскі, аднак з тылу будынку, у стайні тры паліцыянты даглядалі коняў. Два зь іх схаваліся ад нападнікаў, але трэці (Казімеж Квасьнеўскі) быў затрыманы і забіты. У гэты ж час у пастарунку бандыты забілі двух паліцыянтаў (Станіслаў Вайдэра, Люцыян Ростэк) і ранілі двух іншых (адзін, Рышард Матыяшкевіч, памёр у шпіталі). Дывэрсанты зьнішчылі тэлефоннаю станцыю, будынак кіраваньня чыгуначным рухам і будынак пошты, адкуль забралі шмат грошай ды каштоўныя паперы. У бойцы каля гэтых будынкаў загінулі тры паліцыянты (Ігнацы Корзюк, Павел Лісевіч, Бэрнард Фосс). Бандыты авалодалі таксама пунктам часовага арышту і вызвалілі адтуль 18 затрыманых (потым усе яны добраахвотна вярнуліся). Бандыты абрабавалі некалькі магазынаў і памяшканьняў, а на лесапільні Кітаевічаў забілі кіраўніка Гольдбаўма й забралі 7 коняў.

Вайсковы перасьлед нападнікаў пачаўся неадкладна. Адразу затрымалі фурманкі з трафэямі і 3 бандытаў, а падчас аблавы дзясяткі іншых.

Сьледзтва і суд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

6 жніўня адбылося ўрачыстае пахаваньне ахвяр нападу. Дзяржаўную ўладу рэпрэзэнтаваў ваявода Ўладыслаў Рачкевіч. Целы загіблых паліцыянтаў паклалі ў брацкую магілу.

25 жніўня ў Наваградку прайшоў першы судовы працэс над затрыманымі бандытамі. Мікалай Гарачка, Эдвард Карчмарчык або Сапінскі ды Пётар Ёда падрабязна апісалі тэрарыстычныя курсы, якія скончылі ў Менску й на якіх выкладальнікамі былі бальшавіцкія афіцэры. Усе падсудныя атрымалі сьмяротнае пакараньне, але ў дачыненьні да Ёды, які быў толькі вартаўнікам і ня браў актыўнага ўдзелу, прэзыдэнт Польскай Рэспублікі скарыстаў права памілаваньня.

Наступствы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Трагедыя ў Стоўпцах напрасткі спрычынілася да ўмацаваньня Польшчай сваіх межаў і стварэньня Корпусу аховы памежжа.

У 1924 годзе на каталіцкіх могілках у Стоўпцах быў усталяваны помнік загінулым падчас нападу на Стоўпцы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Jerzy Paciorkowski, Płonąca granica, Policja 997, nr 12 (57), grudzień 2009, ISSN 1734-1167, ss. 36—37. (пол.)