Найвышэйшая ліга чэмпіянату Латвіі па футболе 2014 году
Найвышэйшая ліга 2014 году — 23-і розыгрыш найвышэйшага футбольнага дывізіёну Латвіі, які праходзіў з 21 сакавіка па 8 лістапада 2014 году. Чэмпіёнам стаў «Вэнтсьпілс», які тым самым здабыў свой шосты тытул у найвышэйшым дывізіёне.
Клюбы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У турніры бралі ўдзел дзесяць клюбаў, зь якіх восем былі ўдзельнікамі папярэдняга сэзону, а «Дзьвінск» прасунуўся зь Першай лігі, замяніўшы «Ілукстэ». Таксама ліепайскі «Мэталюрг» спыніў існаваньне, створаны замест яго клюб «Ліепая» атрымаў месца ў Найвышэйшай лізе.
Табліца
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| М | Каманда | Г | В | Н | П | МЗ | МП | РМ | Пкт | Кваліфікацыя або паніжэньне |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 1 | Вэнтсьпілс | 36 | 26 | 5 | 5 | 73 | 20 | +53 | 83 | Другі кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў |
| 2 | Сконта[a] | 36 | 25 | 1 | 10 | 77 | 34 | +43 | 71 | Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы |
| 3 | Елгава | 36 | 20 | 10 | 6 | 57 | 27 | +30 | 70 | |
| 4 | Ліепая | 36 | 21 | 3 | 12 | 72 | 45 | +27 | 66 | |
| 5 | Даўгава Дзьвінск | 36 | 19 | 8 | 9 | 53 | 39 | +14 | 65 | Паніжэньне ў Другую лігу[b] |
| 6 | Спартакс Юрмала | 36 | 14 | 9 | 13 | 38 | 32 | +6 | 51 | Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы[c] |
| 7 | Даўгава Рыга | 36 | 13 | 4 | 19 | 48 | 64 | −16 | 43 | Спыненьне існаваньня[d] |
| 8 | Дзьвінск | 36 | 8 | 5 | 23 | 30 | 65 | −35 | 29 | |
| 9 | МЭТТА/ЛУ | 36 | 3 | 7 | 26 | 26 | 69 | −43 | 16 | Пераходныя матчы |
| 10 | Юрмала[e] | 36 | 2 | 6 | 28 | 29 | 108 | −79 | 7 | Спыненьне існаваньня[d] |
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты ў гульнях паміж сабою; 3) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 4) Лік перамог; 5) Розьніца мячоў; 6) Забітыя мячы.
Заўвагі:
- ↑ Са «Сконта» зьнялі 5 пунктаў.
- ↑ Дзьвінская «Даўгава» не атрымала ліцэнзію на ўдзел у Найвышэйшай лізе на наступны сэзон і панізілася ў Другую лігу.
- ↑ «Ліепая» не атрымала ліцэнзію УЭФА, бо прайшло меней за належныя тры гады з часу рэарганізацыі клюбу з «Мэталюргу». Дзьвінская «Даўгава» таксама не атрымала ліцэнзію, і кваліфікацыя ў першы кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы перайшла «Спартаксу».
- 1 2 Рыская «Даўгава» і «Юрмала» не атрымалі ліцэнзіі на наступны сэзон і спынілі існаваньне.
- ↑ Зь «Юрмалы» зьнялі 5 пунктаў.
Вынікі гульняў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пераходныя матчы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па заканчэньні сэзону прайшлі пераходныя матчы паміж МЭТТА/ЛУ, які заняў дзявятае месца ў Найвышэйшай лізе, і «Рэзэкнэ», які заняў другое месца ў Першай лізе. Перамогу па суме дзьвюх сустрэч здабыў МЭТТА/ЛУ, і клюбы засталіся ў сваіх лігах.
Першы матч
| 12 лістапада 2014 19:00 |
МЭТТА/ЛУ | 1:0 | Рэзэкнэ | Стадыён школы Ханзас, Рыга |
|---|---|---|---|---|
| Калныньш, 43’ | Справаздача | |||
Матч у адказ
| 16 лістапада 2014 14:00 |
Рэзэкнэ | 1:5 | МЭТТА/ЛУ | Спартыўны стадыён, Рэзэкнэ |
|---|---|---|---|---|
| Агульс, 14’ | Справаздача | Логінаўс, 26’, 55’ Пятрэнка, 29’ Мілашэвічс, 72’ Пало, 80’ | ||