Перайсьці да зьместу

Найвышэйшая ліга чэмпіянату Грузіі па футболе 2014—2015 гадоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Найвышэйшая ліга 2014—2015 гадоў — 26-ы розыгрыш найвышэйшага футбольнага дывізіёну Грузіі, які праходзіў з 9 жніўня 2014 году па 22 траўня 2015 году. Чэмпіёнам упершыню ў сваёй гісторыі стала «Дыла».

У зьвязку са зьменай фармату колькасьць удзельнікаў у параўнаньні з папярэднім сэзонам павялічылі з 12 да 16 — да ліку ўсіх 12 удзельнікаў папярэдняга сэзону дадаліся «Шукура», «Калхэці-1913», «Самтрэдыя» і батумскае «Дынама», якія прасунуліся зь Першай лігі.

Пасярэдзіне сэзону «Спартак» зьмяніў назву на «Цхінвалі».

М Каманда Г В Н П МЗ МП РМ Пкт Кваліфікацыя або паніжэньне
1 Дыла Горы 30 19 7 4 50 23 +27 64 Другі кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў
2 Дынама Батумі 30 18 4 8 40 24 +16 58[a] Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы[b]
3 Дынама Тбілісі 30 17 7 6 56 28 +28 58[a]
4 Цхінвалі 30 16 5 9 47 37 +10 53
5 Чыхура Сачхэрэ 30 13 7 10 39 36 +3 46
6 Самтрэдыя 30 13 6 11 40 31 +9 45
7 Шукура Кабулеці 30 11 8 11 36 38 2 41[c]
8 Тарпэда Кутаісі 30 10 11 9 39 33 +6 41[c]
9 Гурыя Ланчхуці 30 10 9 11 38 43 5 39
10 Калхэці-1913 Поці 30 9 10 11 31 31 0 37
11 Мэрані Мартвілі 30 9 9 12 29 33 4 36
12 Зугдыдзі 30 8 9 13 24 45 21 33
13 Сіёні Балнісі 30 9 5 16 32 46 14 32
14 Мэталюрг Руставі 30 6 8 16 25 46 21 26[d] Пераходны матч
15 ВІТ-Джорджыя 30 7 5 18 29 40 11 26[d] Паніжэньне ў Першую лігу
16 Зэстафоні 30 6 8 16 40 61 21 26 Выключаны зь лігі[e]
Крыніца: Soccerway
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты ў гульнях паміж сабою; 3) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 4) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 5) Гасьцявыя забітыя мячы ў гульнях паміж сабою (толькі для дзьвюх камандаў); 6) Розьніца мячоў; 7) Забітыя мячы.
Заўвагі:
  1. 1 2 Пункты ў гульнях паміж сабою: «Дынама» Батумі — 4, «Дынама» Тбілісі — 1.
  2. Тбіліскае «Дынама» кваліфікавалася ў першы кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы як пераможца Кубка Грузіі. Такая ж кваліфікацыя, прызначаная яму як трэцяй камандзе лігі, перайшла чацьвёртай камандзе лігі.
  3. 1 2 Пункты ў гульнях паміж сабою: «Шукура» — 6, «Тарпэда» — 0.
  4. 1 2 Пункты ў гульнях паміж сабою: «Мэталюрг» — 4, «ВІТ-Джорджыя» — 1.
  5. 20 красавіка 2015 году «Зэстафоні» афіцыйны выключылі зь лігі, у астатніх матчах яму прысудзілі тэхнічныя паразы 0:3.

Вынікі гульняў

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Гаспадары↓ \ Госьці→ ВІТ Гур Дыл ДыБ ДыТ Зуг Зэс Кал Мэр Мэт Сам Сіё Тар Цхі Чых Шук
ВІТ-Джорджыя 2:2 2:2 2:0 0:1 2:0 2:3 1:0 2:2 0:2 0:1 2:0 0:1 0:1 1:2 0:1
Гурыя Ланчхуці 4:1 0:0 1:0 2:2 5:0 1:0 3:2 1:0 1:0 3:1 0:0 1:3 1:1 2:2 0:0
Дыла Горы 3:0 2:0 0:1 0:0 4:0 2:2 1:0 1:0 3:2 1:0 1:0 2:1 2:0 2:1 5:2
Дынама Батумі 2:1 2:1 1:0 0:0 2:0 3:0[a] 1:0 3:1 2:0 1:0 2:1 2:3 0:1 0:0 0:0
Дынама Тбілісі 3:0 1:2 2:2 0:1 7:0 3:2 2:1 0:0 2:0 2:0 1:0 3:2 6:1 3:0 6:0
Зугдыдзі 1:3 2:1 0:3 2:1 1:2 0:0 0:2 3:0 0:0 1:1 1:3 0:0 3:2 1:1 1:0
Зэстафоні 0:3[a] 6:0 0:3[a] 2:4 2:3 0:3[a] 1:1 0:0 2:0 0:1 4:2 0:3[a] 3:0 2:2 1:1
Калхэці-1913 Поці 2:1 0:1 0:1 0:2 0:0 1:1 4:0 3:0 3:0 0:0 1:0 0:3 1:1 1:0 2:2
Мэрані Мартвілі 0:2 1:0 1:1 1:2 1:1 0:0 3:0[a] 0:0 3:0 0:0 2:0 3:1 0:2 2:0 1:0
Мэталюрг Руставі 0:0 0:0 0:2 2:1 3:0 0:1 2:2 1:0 1:2 1:1 1:2 1:1 1:1 0:0 1:3
Самтрэдыя 1:0 3:1 0:1 2:0 0:1 0:1 3:0 1:1 4:2 2:1 3:1 0:1 3:1 3:1 4:1
Сіёні Балнісі 0:0 3:2 1:4 1:0 2:1 0:0 1:3 1:2 1:0 3:1 2:2 1:0 3:4 1:0 1:3
Тарпэда Кутаісі 1:0 2:2 0:0 2:2 1:2 0:0 3:3 0:0 1:1 0:1 3:1 1:0 2:0 1:2 0:2
Цхінвалі 1:0 3:0 0:1 0:1 4:1 2:1 3:0[a] 1:2 1:0 7:2 2:1 2:1 0:0 2:1 1:0
Чыхура Сачхэрэ 2:0 2:1 2:1 0:1 1:0 1:0 2:1 5:1 2:0 2:1 2:1 2:0 2:2 1:3 0:2
Шукура Кабулеці 2:0 2:0 3:0[a] 1:3 0:1 2:1 3:1 1:1 1:3 0:1 0:1 1:1 2:1 0:0 1:1
Крыніца: Soccerway
Легенда: Сіні = перамога каманды гаспадароў; Жоўты = нічыя; Чырвоны = перамога каманды гасьцёў.
Заўвагі:
  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 Тэхнічны вынік

Пераходны матч

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Па заканчэньні сэзону адбыўся пераходны матч паміж «Мэталюргам», які заняў 14-е месца ў Найвышэйшай лізе, і «Лякаматывам», які заняў трэцяе месца ў Першай лізе. Перамогу здабыў «Лякаматыў» і павысіўся ў Найвышэйшую лігу. «Мэталюрг» жа з-за фінансавых праблемаў на наступны сэзон заявіўся ў Другую лігу, але пасярэдзіне сэзону зьняўся з турніру і спыніў існаваньне.

27 траўня 2015
16:30
Мэталюрг Руставі 0:5 Лякаматыў Тбілісі Стадыён імя Міхаіла Мэсхі (малое поле), Тбілісі
Гледачоў: 2000
Судзьдзя: Гіёргі Вадачкорыя
Справаздача Нарыманідзэ, 15’ (аўтагол)
Гавашэлішвілі, 29’
Гагнідзэ, 49’ (пэн.), 53’
Чыхладзэ, 72’

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]