Найвышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2025 году
| Найвышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2025 году | |
| Спаборніцтва | Найвышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе |
|---|---|
| Даты | 13 сакавіка 2025 — 30 лістапада 2025 |
| Колькасьць удзельнікаў | 16 |
| Пераможца | МЛ Віцебск |
| Згуляных матчаў | 240 |
| Забітых галоў | 611[1] |
| Найлепшы бамбардзір | Аляксандар Шасьцюк (Іслач) — 17 |
| Найлепшы гулец | Павал Паўлючэнка (МЛ) |
← 2024 2026 → | |
Найвышэйшая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2025 году — 35-ы розыгрыш чэмпіянату Беларусі ў Найвышэйшай лізе, які ладзіўся з 13 сакавіка па 30 лістапада 2025 году. Свой тытул абараняла менскае «Дынама», але чэмпіёнам краіны стаў дэбютант МЛ зь Віцебску. Лёсаваньне турніру ладзілася 18 лютага ў Берасьцейскай крэпасьці[2]. 17 лютага 2025 году букмэкерская кампанія Betera стала генэральным партнэрам чэмпіянату.
Фармат
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У розыгрышы бяруць удзел 16 клюбаў, які паводле рэглямэнту згуляюць паміж сабою па два матчы — дома і ў гасьцях. Такім чынам, у рамках турніру будуць праведзена 30 тураў. Паводле вынікаў сэзону каманды, якія занялі 15-е і 16-е месцы ў Найвышэйшай лізе, наўпрост пакінуць турнір, замест іх да лігі далучацца дзьве найлепшыя каманды Першай лігі, а 14-я каманда згуляе два дадатковыя пераходныя матчы з трэцяй камандай Першай лігі за месца ў Найвышэйшай лізе на наступны год.
Клюбы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Каманда | Горад | Стадыён | Мова прозьвішчаў на футболках | |
|---|---|---|---|---|
| Натуральны газон | Штучны газон[a][3] | |||
| Арсэнал | Койданаў | РЦАР БДУ | беларуская[4] | |
| БАТЭ | Барысаў | Гарадзкі | беларуская[5] | |
| Віцебск | Віцебск | ЦСК | ЦСК | расейская[6] |
| Гомель | Гомель | Лякаматыў, Цэнтральны | беларуская[7] | |
| Дынама | Берасьце | АСК Берасьцейскі | расейская[8] | |
| Дынама | Менск | Дынама | Дынама-Юні | беларуская[9] |
| Іслач | Менскі раён | ФК Менск | беларуская[10] | |
| Маладэчна | Маладэчна | Гарадзкі | беларуская[11] | |
| Менск | Менск | ФК Менск | расейская[12] | |
| МЛ Віцебск | Віцебск | ЦСК | расейская[13] | |
| Нафтан | Наваполацак | Атлянт | расейская[12] | |
| Нёман | Горадня | ГАКЦАР | ГАКЦАР | беларуская[11] |
| Славія | Мазыр | Юнацтва | расейская[10] | |
| Слуцак | Слуцак | СДК | беларуская[13] | |
| Смаргонь | Смаргонь | Юнацтва | беларуская[14] | |
| Тарпэда-БелАЗ | Жодзін | Тарпэда | беларуская[7] | |
Табліца
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| М | Каманда | Г | В | Н | П | МЗ | МП | РМ | Пкт | Кваліфікацыя або паніжэньне |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 1 | МЛ Віцебск | 30 | 21 | 5 | 4 | 53 | 18 | +35 | 68 | Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў |
| 2 | Дынама Менск | 30 | 19 | 6 | 5 | 52 | 27 | +25 | 63 | Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў |
| 3 | Славія | 30 | 17 | 6 | 7 | 53 | 32 | +21 | 57 | |
| 4 | Дынама Берасьце | 30 | 15 | 6 | 9 | 42 | 30 | +12 | 51 | |
| 5 | Менск | 30 | 15 | 6 | 9 | 48 | 47 | +1 | 51 | |
| 6 | Тарпэда-БелАЗ | 30 | 13 | 10 | 7 | 43 | 30 | +13 | 49 | |
| 7 | Іслач | 30 | 12 | 13 | 5 | 45 | 26 | +19 | 49 | |
| 8 | Нёман | 30 | 14 | 3 | 13 | 41 | 31 | +10 | 45 | |
| 9 | Гомель | 30 | 12 | 7 | 11 | 35 | 34 | +1 | 43 | |
| 10 | БАТЭ | 30 | 11 | 7 | 12 | 38 | 43 | −5 | 40 | |
| 11 | Арсэнал | 30 | 7 | 12 | 11 | 27 | 35 | −8 | 33 | |
| 12 | Віцебск | 30 | 9 | 4 | 17 | 37 | 46 | −9 | 31 | |
| 13 | Нафтан | 30 | 8 | 4 | 18 | 35 | 55 | −20 | 28 | |
| 14 | Смаргонь | 30 | 7 | 7 | 16 | 23 | 43 | −20 | 28 | Пераходныя матчы |
| 15 | Слуцак | 30 | 5 | 6 | 19 | 20 | 51 | −31 | 21 | Паніжэньне ў Першую лігу |
| 16 | Маладэчна | 30 | 3 | 2 | 25 | 19 | 63 | −44 | 11 |
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Пункты ў гульнях паміж сабою; 3) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 4) Розьніца мячоў; 5) Лік перамог; 6) Забітыя мячы; 7) Дадатковыя матчы.
Вынікі гульняў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пераходныя матчы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле вынікаў сэзону «Смаргонь», якая заняла 14-е месца, ды «Белшына», якая была на 4-м радку ў Першай лізе, узялі ўдзел у пераходных матчах за права спаборнічаць у Найвышэйшай лізе ў сэзоне 2026 годзе. Беручы пад увагу рэглямэнт, ад Першай лігі мусіў браць удзел гомельскі «Лякаматыў», які заняў трэцяе месца, але гэты клюб ня меў адпаведнага юрыдычнага статусу, каб кваліфікавацца ў Найвышэйшую лігу. Матчы ладзіліся 3 і 6 сьнежня 2025 году. Паводле лёсаваньня першы матч быў згуляны ў Смаргоні, а другі — у Бабруйску. Атрымаўшы перамогу ў другім матчы ў сэрыі пэнальці, «Белшына» забясьпечыла сабе вяртаньне ў Найвышэйшую лігу пасьля трох гадоў адсутнасьці ў эліце.
| 3 сьнежня 2025 13:30 |
Смаргонь | 1:0 | Белшына | Юнацтва, Смаргонь Судзьдзя: Дзьмітры Дзьмітрыеў |
|---|---|---|---|---|
| Дайнека |
||||
| 6 сьнежня 2025 14:00 |
Белшына | 1:0 | Смаргонь | імя Пракапенкі, Бабруйск Судзьдзя: Сяргей Сьцяцурын |
|---|---|---|---|---|
| Салановіч |
||||
| Пэнальці | ||||
| Селязьнёў Ачапоўскі Бальбух Голуб Салановіч Дубоўскі Віхроў |
6:5 | |||
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Каманды могуць праводзіць гульні на стадыёне з штучным газонам толькі да 1 траўня і пасьля 9 лістапада
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ https://football.by/news/211291
- ^ Жеребьевка календаря высшей лиги чемпионата Беларуси пройдет 18 февраля в Брестской крепости (рас.). Bet News (2025-02-13). Праверана 2025-03-12 г.
- ^ Рэглямэнт чэмпіянату (рас.)
- ^ Высшая лига. 1 тур. Арсенал - Динамо-Брест. 1:1
- ^ Стартуем в чемпионате с победы в Витебске!
- ^ BETERA - Высшая лига. «Витебск» - БАТЭ (0:1)
- ^ а б В домашнем матче сыграли вничью с «Торпедо-БелАЗ» — 1:1
- ^ «Арсенал» 1:1 «Динамо-Брест»
- ^ Победа в стартовом поединке чемпионата!
- ^ а б 1 тур. ИСЛОЧЬ — СЛАВИЯ-МОЗЫРЬ 2:2
- ^ а б 15.03.2025. БВЛ-25, 1 тур. «Неман» — «Молодечно»
- ^ а б БВЛ 1. Минск - Нафтан. 14.3.25
- ^ а б 1 тур. ФК «Слуцк-2024» — ФК «МЛ Витебск»
- ^ Динамо-Минск — Сморгонь 2025