Перайсьці да зьместу

Надзя Батаклецьці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Надзя Батаклецьці
Пэрсанальная інфармацыя
Поўнае імяпа-італьянску: Nadia Battocletti
Нарадзілася12 красавіка 2000(2000-04-12)[1] (26 гадоў)
Грамадзянства
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыябягун на сярэднія дыстанцыі, паліцыянт

На́дзя Батакле́цьці (па-італьянску: Nadia Battocletti; 12 красавіка 2000 году) — італьянская лёгкаатлетка, якая спэцыялізуецца на бегу на сярэднія і доўгія дыстанцыі. Чэмпіёнка Эўропы і прызэрка летніх Алімпійскіх гульняў 2024 году.

У 2018 годзе Батаклецьці ўпершыню стала чэмпіёнкай Італіі. Спартоўка трапіла на летнія Алімпійскія гульні 2020 году ў Токіё, якія былі адкладзеныя на год праз пошасьць каранавірусу. Там італьянка брала ўдзел у жаночым забегу на 5000 мэтраў і заняла сёмае месца ў фінале з асабістым рэкордам у 14:46,29[2]. 22-гадовая бягуха праз траўму галёнкі прапусьціла чэмпіянат сьвету, які праходзіў у ліпені ў амэрыканскім Юджыне. У жніўні на чэмпіянаце Эўропы 2022 году ў Мюнхэне яна захварэла на ліхаманку, але заняла сёмае месца ў бегу на 5000 мэтраў[3].

На летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году ў Парыжы Батаклецьці заняла чацьверты радок у бегу на 5000 мэтраў, усталяваўшы нацыянальны рэкорд Італіі з часам 14:31,64. Першапачаткова яна нават трапіла на п’едэстал праз дыскваліфікацыі кенійкі Фэйт Кіп’еган, але была пазьней усё ж такі была пасунутая па-за подыюм, бо па апэляцыі вынікі Кіп’еган былі залічаныя[4][5]. Пасьля гэтага яна здабыла срэбны мэдаль у бегу на 10 тысяч мэтраў, усталяваўшы нацыянальны рэкорд Італіі з часам 30:43,35[6]. У 2025 годзе бягуха палепшыла ўласны нацыянальны рэкорд Італіі ў бегу на 10 тысяч мэтраў на чэмпіянатах сьвету. Яна фінішавала другой з вынікам 30:38,23, такім чынам атрымаўшы срэбны мэдаль[7].

  1. Nadia Battocletti // база зьвестак Сусьветнай атлетыкі
  2. Athletics BATTOCLETTI Nadia. Tokyo Organising Committee of the Olympic and Paralympic Games. Архіўная копія ад 14.10.2021 г.
  3. Turnbull, Simon (11.12.2022) Report — Battocletti and Hicks reign again in the U23 races in La Mandria Park. European Athletics.
  4. Kenya's Chebet wins 5,000m gold as Kipyegon gets silver // BBC, 05.08.2024 г.
  5. de Villiers, Ockert. Paris 2024 Athletics: Kenya's Beatrice Chebet Wins Maiden Women's 5,000m Title // Paris 2024 Olympics, 05.08.2024 г.
  6. Franculli, Lorenzo (09.08.2024) Nadia Battocletti, cosa hai fatto? Per l'azzurra un clamoroso argento nei 10.000. La Gazzetta dello Sport.
  7. Broadbent, Chris. Brilliant Battocletti wins world 10,000m silver in Tokyo // 13.09.2025 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]