Перайсьці да зьместу

Надзомі Маруяма

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Надзомі Маруяма
Пэрсанальная інфармацыя
Поўнае імяпа-японску: 丸山希
Нарадзілася2 чэрвеня 1998(1998-06-02) (27 гадоў)
Грамадзянства
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыяскакуха з трампліну

Надзо́мі Маруя́ма (па-японску: 丸山 希; нар. 2 чэрвеня 1998 году) — японская скакуха на лыжах з трампліну.

1 сьнежня 2018 году Маруяма дэбютавала на этапе Кубка сьвету. На чэмпіянаце сьвету 2019 году ў Зээфэльдзе японка фінішавала шостай у складзе жаночай зборнай Японіі, а ў асабістым заліку спынілася на 17-м радку. На чэмпіянаце Японіі ў кастрычніку 2021 году ў Сапара Маруяма грымнулася і атрымала траўму пярэдняга крыжаватага вяза левага калена. Такім чынам, яна выбыла на ўвесь алімпійскі сэзон 2021—2022 гадоў[1].

5 лютага 2023 году на этапе Кубка сьвету ў Вілінгене заняла другое месца, такім чынам упершыню трапіўшы на подыюм у індывідуальных скачках. Празь некалькі дзён на этапе ў Гінцэнбаху яна стала трэцяй. У сэзоне 2025—2026 гадоў на першым этапе ў Лілегамэры японка выйграла два індывідуальныя старты, атрымаўшы свае першыя перамогі на этапах Кубка сьвету[2][3]. У зьмяшаным камандным турніры ў складзе зборнай Японіі таксама сьвяткавала перамогу. На другім этапе ў швэдзкім Фалюне зноў разжылася перамогай.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]