Перайсьці да зьместу

Надзея Ясьмінска

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Надзея Ясьмінска
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 4 чэрвеня 1985(1985-06-04) (40 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці празаік
Гады творчасьці 2006 — цяпер
Жанр фэнтэзі і казка
Узнагароды
http://yasminska.com/

Надзея Ясмінска, сапр.: Надзея Карэліна[1] (нар. 4 чэрвеня 1985, Менск) — беларуская пісьменьніца, драматург. Піша на расейскай і беларускай мовах для дзяцей[1].

Закончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «Маркетынг». Пасьля магістратуры выкладала розныя аспэкты рэклямы ў БДЭУ[2].

У 2006 годзе напісала першую п’есу-казку «У адну навагоднюю ноч». П’еса стала ляўрэатам адкрытага рэспубліканскага конкурсу драматургічных твораў для дзяцей і падлеткаў «Дзіцячы сьвет такі багаты» (2006) і была апублікавана ў зборніку «Малеча гном» (2007). Першай асобнай кніжкай пісьменьніцы стаў зборнік фэнтэзі-вершаў «Зялёныя песьні Эрмінтыі», выпушчаны беларускім выдавецтвам «Галіяфы» ў 2012 годзе.

У 2015 годзе ў выдавецтве «Галіяфы» выйшаў зборнік казак для дзяцей «Сем ружаў» — другая кніга з цыклю «Хронікі густога лесу». Кніга стала ўладальніцай прэстыжнай літаратурнай «Прэміі Цёткі» ў 2016 годзе — за лепшы тэкст для дзяцей і падлеткаў і за лепшае мастацкае афармленьне (мастак — Кацярына Дубовік)[2].

Апавяданьні і казкі пісьменьніцы публікаваліся ў часопісах «Цветные строчки», «Вокзал», «Микролит», «Дошкольное образование».

  • «Зелёные песни Эрминтии» (выд. «Галіяфы», Менск, 2012) — фэнтэзі-вершы
  • «Рыцарь с чистым именем» (выд. «Галіяфы», Менск, 2013)
  • «Книгармония» (выд. «Более другое», Санкт-Пецярбург, 2013)
  • «Ежедневник лёгкой жизни» (выд. «Питер», Санкт-Пецярбург, 2016)
  • «Сем ружаў» (выд. «Галіяфы», Мінск, 2015). У 2016 годзе кніга была ўзнагароджаная прэміяй Цёткі адразу ў дзьвюх намінацыях[3].
  • «Бусинки и капли» (выд. «Более другое», Санкт-Пецярбург, 2016)
  • «Восковой волшебник» (выд. «Чатыры чвэрці», Мінск, 2017)
  • «Заклинатель единорогов» (выд. «Аквилегия-М», Масква, 2018). У міжнародным конкурсе «Новая дзіцячая кніга» ўсерасійскага выдавецтва «РОСМЭН» рукапіс «Заклінальнік адзінарогаў» атрымаў узнагароду чытацкага галасавання[1][4].
  • «Чаму Меша не мае хаты» (выд. «Кнігазбор», Менск, 2018)
  • «Хранитель чародеев» (выд. «Аквилегия-М», Масква, 2018)
  • «Косматое сердце» (выд. «Аквилегия-М», Масква, 2018)
  • «Дом цікаўных казак» (выд. «Галіяфы», Менск, 2018)
  • «Пацеркі і кроплі» (выд. «Янушкевіч», Менск, 2018)
  • «Море в чемодане» (выд. «Чатыры чвэрці», Менск, 2019)
  • «Восковой волшебник» (выд. «Аквилегия-М», Масква, 2019 — перавыданне)
  • «Чароўныя ніткі пані Яніны» (выд. «Чатыры чвэрці», Менск, 2020)
  • «Сподачак для цмока» (выд. «Кнігазбор», Менск, 2020)
  • «Почему у Меши нет дома?» (выдавецкі дом «Городец», Масква, 2020)
  • «Мурмузік. Казка пра незвычайнага коціка» (выд. «Чатыры чвэрці», Менск, 2021)
  • «Круглыя казкі» (зборнік казак). Маст. М. Вярцейка. Менск : Тэхналогія, 2022. — 30 с.
  • «Снегурумі» (выд. «Попурри», Менск, 2023)
  • «Вітражнае акенца» (апавяданьне) // «Мінск назаўжды. Зборнік» (выд. «Янушкевіч», Менск, 2018)
  • «В одну новогоднюю ночь» — п’еса ў трох дзеях. Ляўрэат адкрытага рэспубліканскага конкурсу драматургічных твораў для дзяцей і падлеткаў «Дзіцячы сьвет такі багаты» (2006). Апублікаваная ў зборніку п’ес «Малеча гном» і пастаўленая Камерным драматычным тэатрам Менску ў 2015 пад назвай «Тайна новогодней ночи, или Похититель снов».