Нагарджуна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
санскрыт: नागार्जुन
Nagarjuna at Samye Ling Monastery.JPG
Залатая статуя Нагарджуна ў Шатляндыі.
Залатая статуя Нагарджуна ў Шатляндыі.
Дата нараджэньня каля 150[1]
Месца нараджэньня Паўднёвая Індыя
Дата сьмерці каля250[1]
Месца сьмерці Індыя
Кірунак Будызм

Нагарджу́на (санскрыт: नागार्जुन; каля 150 — 250) — выбітны і адзін з найбольш важных будыйскіх філёзафаў[2]. Разам са сваім вучнем Ар’ядэвам, лічыцца заснавальнікам школы Мадг’яміка кірунку Магаяна[2]. Нагарджуне таксама прыпісваецца распрацоўка філязофіі сутраў Праджняпараміта. Акрамя таго, ён традыцыйна лічыцца, як аўтар некалькіх трактатаў па Расаяне.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вельмі мала вядома аб жыцьці Нагарджуны, бо першыя пісьмовыя згадкі пра яго былі напісаныя на кітайскай[3] і тыбэцкай мовах празь некалькі стагодзьдзяў пасьля ягонай сьмерці. Паводле некаторых зьвестак Нагарджуна быў родам з Паўднёвай Індыі[4]. Некаторыя навукоўцы лічаць, што Нагарджуна быў дарадцам караля дынастыі Сатавагана[4]. Археалягічныя дасьледваньні каля гораду Амараваці сьведчаць, што, калі гэта зьяўляецца праўдай, каралём, якому служыў Нагарджуна, мог быць Шры Яйна Сатакарні, які кіраваў краінай паміж 167 і 196 гадамі. На аснове гэтай асацыяцыі, навукоўцы звычайна адносяць гады жыцьця Нагарджуны да 150—250 гадоў[4].

Згодна зь біяграфіяй Нагарджуны, напісанай у IV—V стагодзьдзях і перакладзенай Кумараджывам, індыйскі філёзаф нарадзіўся ў брагманской сям’і ў вобласьці Відарбга[5][6], а затым стаў будыстам.

Некаторыя крыніцы сьцьвярджаюць, што ў апошнія свае гады, Нагарджуна жыў на гары недалёка ад гораду, які пазьней быў названы ў ягоны гонар — Нагарджунаконда[7]. Аднак, навукоўцы ня здолелі знайсьці якія-небудзь археалягічныя доказы таго, што места неяк зьвязана з Нагарджунам.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Indiana Philosophy Ontology Project
  2. ^ а б Garfield, Jay L. (1995), «The Fundamental Wisdom of the Middle Way». Oxford. Oxford University Press.
  3. ^ Rongxi, Li; Dalia, Albert A. (2002). «The Lives of Great Monks and Nuns». Berkeley CA: Numata Center for Translation and Research, — С. 21–30
  4. ^ а б в Kalupahana, David. «A History of Buddhist Philosophy». 1992. — С. 160
  5. ^ Geri Hockfield Malandra, «Unfolding A Mandala: The Buddhist Cave Temples at Ellora», SUNY Press. 1993. — С. 17
  6. ^ Shōhei Ichimura, «Buddhist Critical Spirituality: Prajñā and Śūnyatā», Motilal Banarsidass Publishers. 2001. — С. 67
  7. ^ Hirakawa, Akira. Groner, Paul. «A History of Indian Buddhism: From Śākyamuni to Early Mahāyāna». 2007. — С. 242

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Нагарджунасховішча мультымэдыйных матэрыялаў