Навіны БНФ Адраджэньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Навіны БНФ Адраджэньне
Галоўны рэдактар А. Суша
Заснаваная 1988
Мова беларуская
Штаб-кватэра Менск

Навіны БНФ «Адраджэньне» — беларуская газэта, орган Беларускага народнага фронту «Адраджэньне». Выдавалася са сьнежня 1988 да траўня 1994 ў Менску на беларускай мове (асобныя нумары таксама на расейскай мове).

Асноўны зьмест газэты складала хроніка падзей, артыкулы на актуальныя грамадзка-палітычныя тэмы, праграмныя матэрыялы БНФ. Зьмяшчаліся артыкулы, прысьвечаныя гісторыі Беларусі, беларускай нацыянальнай сымболіцы, сьпісы ахвяр палітычных рэпрэсій.

Як нулявы нумар выданьня зьявілася "Інфармацыйнае паведамленьне БНФ за перабудову «Адраджэньне», у якім друкавалася адозва Аргкамітэту БНФ да грамадзян Беларусі, а таксама рэкамэндацыі ў стварэньні групаў падтрымкі БНФ. Першыя нумары рыхтавалі А.Суша і А.Радкевіч; у падрыхтоўцы паасобных нумароў удзельнічалі: П.Ларын, І. Дрозд, П.Пячонка, А.Сёмуха; ад № 7 у складзе выдавецкае групы: Алесь Суша, Сяргей Дубавец, Павал Жук[1].

Выйшла некалькі выпускаў «Навінаў» у перакладзе на расейскую мову ("Новости Белорусского народного фронта «Адраджэньне»), якія ў асноўным адпавядалі беларускаму варыянту выданьня. Апошні нумар, прысьвечаны выбарам прэзыдэнта, выйшаў у траўні 1994 году пад рэдакцыяй Барыса Хамайды.

Выйшла 40 нумароў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]