Навойка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Навойка
Дата нараджэньня XIV стагодзьдзе
Дата сьмерці XV стагодзьдзе
Занятак манашка

Навойка (па-польску: Nawojka? вымаўляецца: [naˈvɔi̯ka] ; XIV—XV стагоддзі) — напаўлегендарная сярэднявечная польская жанчына, якая, як вядома, апраналася ў хлопчыка, каб вучыцца ў Кракаўскім унівэрсытэце ў XV стагодзьдзі. Пазьней стала манашкай. Яна лічыцца першай студэнткай і настаўніцай у Польшчы.

Легенды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню яе гісторыю распавёў абат Марцін з Лейбіца (пам. 1464 годзе) у Вене прыкладна ў 1429 годзе[1]. Існуе некалькі розных вэрсій легенды.

Паводле адной з вэрсій, яна была дачкой настаўніка царкоўнай школы ў Гнезне, якую навучаў яе бацька, які вырашыў працягваць навучаньне любымі сродкамі. Па іншай вэрсіі, яна была дзяўчынай, якая атрымала ў спадчыну стан, калі асірацела. Яшчэ ў адным варыянце апавяданьня[2] («[гэта] сьцьвярджэньне так жа добра задакумэнтаванае, як і любое іншае»), яна паходзіла з Добжыня над Віслай . Ва ўсякім выпадку, апрануўшыся як хлопчык, яна паступіла ў Кракаўскі ўнівэрсытэт пад імем Анджэя (ці Якуба; паведамляюцца дзьве вэрсіі імя, якое яна ўжывала). У той час жанчынам было забаронена наведваць унівэрсытэты.

Навучаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Навойка ўдала ўсіх падманула і вучылася два гады, праславіўшыся як выдатны вучоны і сур’ёзны студэнт. Згодна з пазьнейшым дадаткам да гісторыі, ёй прапанавалі працу хатняй памочніцай аднаго з прафэсараў, але яна адмовілася: у той час слугі павінны былі суправаджаць сваіх гаспадароў у лазьню.

Аднойчы яе выкрылі як жанчыну. Вэрсіі і тут разыходзяцца: па адной, два салдаты зрабілі заклад, што студэнт, які праходзіў побач, насамрэч жанчына, і выкрылі яе; паводле другой, яе пазнаў сын войта з Гнезна, які паступіў у школу; паводле трэцяга, яна захварэла, і лекар, які яе аглядаў, даведаўся праўду.

Калі яе прывялі да начальства, каб патлумачыць, чаму яна хавала свой пол, яна проста адказала: «Дзеля навучаньня». Калі яны дапытвалі яе аднакурсьнікаў і выкладчыкаў, то не знайшлі нікога, каб абвінаваціць яе ў амаральных паводзінах. Яе студэнцкая рэпутацыя была выдатнай. Яна не была асуджана ні за якое злачынства, але судзьдзі не хацелі апраўдваць яе цалкам. Па словах Марціна з Лэйбіца, яна прасіла, каб яе адвезьлі ў кляштар. Там яна прыняла пострыг, стала настаўніцай і кіраўніком кляштарнай школы, а ў рэшце-рэшт — ігуменьняй.

Немагчыма спраўдзіць гэту легенду. Некаторыя гісторыкі кажуць, калі гісторыя рэальная, дык Навойка вучылася ва ўнівэрсытэце прыкладна ў 1407—1409 гадах.

Спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жаночы інтэрнат "Навойка" у Кракаве

Ягелонскі ўнівэрсытэт не дазваляў жанчынам вучыцца да 1897 году, а займаць навуковыя пасады нельга было да 1906 году. Імем Навойкі быў названы першы ва ўнівэрсытэце жаночы інтэрнат, адкрыты ў 1936 годзе. Яе імем названа і адна з вуліц у Кракаве.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Krajewski Mirosław, Dobrzyński słownik biograficzny. Ludzie europejskiego regionu, Włocławek: Wyższa Szkoła Humanistyczno-Ekonomiczna we Włocławku, 2002, s. 436.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]