Перайсьці да зьместу

Навозы (Чарнігаўская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Навозы
лац. Navozy
укр. Навози
Населены пункт
Герб
Краіна Украіна
Вобласьць Чарнігаўская
Раён Чарнігаўскі
Першыя згадкі 1552 год
Часавы пас
Каардынаты 51°21′09″ пн. ш. 30°40′48″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 15545
КОАТУУ 7425581601
Навозы на мапе Ўкраіны
Навозы
Навозы
Навозы

Наво́зы (па-ўкраінску: Наво́зи, з 1962 г. — Дняпро́ўскае, па-ўкраінску: Дніпро́вське) — сяло ў складзе Міхайла-Кацюбінскай мястэчкавай грамады Чарнігаўскага раёну Чарнігаўскай вобласьці Украіны.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У апісаньні Чарнобыльскага замку 1552 года сяло Навоз згаданае сярод тых, што належалі Пячэрскаму манастыру ў Кіеве; уваходзіла ў склад чацьвёртай, не названай па паселішчу-лідару нядзелі[a][2].

Напярэдадні падпісаньня акту Люблінскай уніі ўказам караля Жыгімонта Аўгуста ад 6 чэрвеня 1569 году Кіеўскае ваяводзтва (і Навоз з прылегласьцямі) было далучана да Кароны Польскай[3].

Карона Каралеўства Польскага ў Рэчы Паспалітай

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Уласнасьцю Пячэрскага манастыра сёлы Навоз па абодва берагі Дняпра названыя ў вопісе рухомай і нерухомай маёмасьці, калі на пасаду архімандрыта ў 1593 годзе заступаў Нікіфар Тур[4].

4 траўня 1607 году а. Ялісей Плетэніцкі, архімандрыт Пячэрскага манастыра ў Кіеве, судзіўся з панам Станіславам Чанавіцкім за наезд на сяло царкоўнае Навоз, рабаваньне маёмасьці і адвоз яе да сваіх добраў Лутавы[5].

Згодна з падатковым рэестрам 1628 году, з 12 дымоў сяла Навоза архімандрыта Пятра Магілы і капітулы Кіева-Пячэрскага манастыра скарб мусіў атрымаць па 3 злотыя, з 6 агароднікаў па 1 злотаму і 6 грошаў, з 5 убогіх chałupek па 12 грошаў, з папа 6 злотых[6].

Пад уладай Расеі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Пасьля Андрусаўскага замірэньня 1667 году сяло Навоз засталося ў складзе Расеі.

На 1859 год у сяле Навоз Чарнігаўскага павету Чарнігаўскай губэрні было 193 двары з 774 жыхарамі мужчынскага і 781 жаночага полу, дзеялі царква і прыстань на Дняпры[7].

У парэформавы пэрыяд сяло Навоз адміністрацыйна належала да Пакульскай воласьці. На 1885 год тут налічвалася 258 двароў з 1405 жыхарамі, дзеялі царква, 2 карчмы, 5 вадзяных млыноў і 10 ветракоў, 2 маслабойні[8].

  1. Нядзелі альбо чэргі (у складзе кожнай некалькі паселішчаў), на якія падзялялася Чарнобыльская воласьць (званая калі-нікалі паветам), як даводзілася несьці замкавую службу, выконваць работы на карысьць замку. Па нядзелях разьмяркоўваліся і плацёжныя павіннасьці[1].
  1. Клепатский П. Г. Очерки по истории Киевской земли / П.Г. Клепатский – Т. 1: Литовский период. – Одесса, 1912. С. 185, 189 – 190
  2. Архив Юго-Западной России (далей: Архив ЮЗР). Ч. 7. Т. І. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 587 — 588
  3. Volumina Legum. Tom II. — Petersburg: Nakładem i drukiem Józafata Ohryzki, 1859. S. 84 — 87; Падалінскі У. // Беларускі гістарычны агляд. — 2012. Т. 19. С. 329—337 (Рэцэнзія на кн.: Litwin H. Równi do równych: kijowska reprezentacja sejmowa 1569—1648. — Warszawa, 2009)
  4. Архив ЮЗР. Ч. 1. Т. 1. Акты, относящиеся к истории православной церкви в Югозападной России. – Киев, 1859. С. 386
  5. Źródła dziejowe (далей: ZD). T. XXI. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. X: Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław). Dział II-gi. Opisane przez Aleksandra Jabłonowskiego. — Warszawa, 1894. S. 103
  6. Архив ЮЗР. Ч. 7. Т. 1. — С. 389 — 390
  7. Списки населенных мест Российской империи, составленные и издаваемые Центральным статистическим комитетом Министерства внутренних дел. Вып. XLVIII. Черниговская губерния: по сведениям 1859 года / обработан членом Стат. Совета Н. Штиглицом. – Санкт-Петербург: в типографии Карла Вульфа, 1866. С. 13
  8. Волости и важнейшие селения Европейской России. Вып. 3.: Губернии малороссийские и юго-западные: Харьковская, Полтавская, Черниговская, Киевская, Волынская, Подольская. – С.-Петербург: Центр. статист. комитет, 1885. С. 104