Навасёлкі (Старадароскі раён)
| Навасёлкі, трансьліт. Navasiolkі | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Старадароскі |
| Сельсавет | Языльскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 53°04′30″ пн. ш. 28°01′54″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 67 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1792 |
| Паштовы індэкс | 222920 |
| Нумарны знак | 5 |
| Навасёлкі на мапе Беларусі ± Навасёлкі | |
Навасёлкі[1] — вёска ў Старадароскім раёне Менскай вобласьці. Навасёлкі ўваходзяць у склад Языльскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вядома з XIX стагодзьдзя, уваходзіла ў склад маёнтку Сыракомля Бабруйскага павету, належала панам Солтанам. У 1870 годзе ўваходзіла ў склад Горкаўскай воласьці Бабруйскага павету, налічвала 60 жыхароў. У 1897 годзе налічвала 33 двары і 207 жыхароў, хлебазапасны магазын. У 1917 годзе — 386 жыхароў. У 1929 годзе арганізаваны калгас РЭС (рэвалюцыя, электрыфікацыя, сацыялізм). У гады Другой сусьветнай вайны вёска была амаль цалкам спаленая.
28 траўня 2013 году вёска перададзеная зь ліквідаванага Горкаўскага ў склад Языльскага сельсавету[2].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 год — 67 чалавек
- 1999 год — 127 чалавек
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У вёсцы ёсьць толькі адна вуліца, таму яна ня мае назвы. Паштовая карэспандэнцыя дастаўляецца з указаньнем толькі назвы вёскі і нумару дому.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 451
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 (рас.)