Навасёлкі (Каленкавіцкі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Навасёлкі
трансьліт. Navasiołki
Першыя згадкі: 1514 год
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Каленкавіцкі
Сельсавет: Капліцкі
Насельніцтва: 179 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2345
Паштовы індэкс: 247740
СААТА: 3223834056
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°21′39″ пн. ш. 29°14′19″ у. д. / 52.36083° пн. ш. 29.23861° у. д. / 52.36083; 29.23861Каардынаты: 52°21′39″ пн. ш. 29°14′19″ у. д. / 52.36083° пн. ш. 29.23861° у. д. / 52.36083; 29.23861
Навасёлкі на мапе Беларусі ±
Навасёлкі
Навасёлкі
Навасёлкі
Навасёлкі
Навасёлкі
Навасёлкі

Навасёлкі[1]вёска ў Каленкавіцкім раёне Гомельскай вобласьці. Навасёлкі ўваходзяць у склад Капліцкага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найранейшая згадка пра паселішча ўтрымліваецца ў лісьце 1514 году караля Жыгімонта Старога пісару Федку Міхайлавічу Сьвятошу на трыманьне Навасёлак у Мазырскім павеце, выслужаных яго пляменьнікам, нябожчыкам Іванам Булатавым, вінным дзядзьку нейкую суму грошай[2]. Надалей тое сяло Іпскай нядзелі[a] Мазырскай воласьці названа ў апісаньні Мазырскага замку 1552 года. У гэтай крыніцы сказана, што яшчэ гадоў 15, можа і болей, назад Навасёлкі з 25 чалавекамі аддадзеныя князю Уладзімеру (Пуціўльскаму), а на той час было ў трыманьні княгіні, жонкі нябожчыка. Жыхары Навасёлак «перестали тягнути и города рубити за пана Нарбута[b]»[4], у староства якога складалася апісаньне.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1999 год — 316 чалавек
  • 2010 год — 179 чалавек

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Нядзелі альбо чэргі (у складзе кожнай некалькі паселішчаў), на якія падзялялася Мазырская воласьць, як даводзілася несьці замкавую службу, выконваць работы на карысьць замку. Па нядзелях разьмяркоўваліся і плацёжныя павіннасьці[3].
  2. ^ Мікалай, сын Войцеха, Нарбут атрымаў мазырскае староства перад 1542 годам.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 192
  2. ^ Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 9 (1511–1518). Užrašymų knyga 9 / Metryka Litewska. Księga Nr 9 / 9 księga wpisów / Księga-kontynuacja (1508–1518). Wydał K. Pietkiewicz (Uniwersytet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu). – Vilnius: Žara, 2002 [2004]. № 478
  3. ^ Клепатский П. Г. Очерки по истории Киевской земли / П. Г. Клепатский. Т. 1. Литовский период. — Одесса, 1912. С. 185, 191
  4. ^ Архив Юго-Западной России. Ч. 7. Т. 1. Акты о заселении Юго-Западной России. – Киев, 1886. С. 644