Перайсьці да зьместу

Навальнічны перавал

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Навальнічны перавал
па-ангельску: Wuthering Heights[1]
Жанр: гатычная выдумка[d], віктарыянская літаратура[d], рамантычная выдумка[d] і павучальная казка[d]
Аўтар: Эмілі Брантэ[1]
Мова арыгіналу: брытанская ангельская мова[d]
Публікацыя: 1847

Навальні́чны перава́л (па-ангельску: Wuthering Heights) — раман ангельскай пісьменьніцы Эмілі Брантэ, упершыню апублікаваны ў 1847 року. Па сьмерці сястры Шарлёта Брантэ ў 1850 року апублікавала другую рэдакцыю раману.

Твор апавядае пра жыцьцё і стасункі дзьвюх буйных земляўласьніцкіх сем’яў Заходняга Ёркшыру і натхнёны рамантызмам ды готыкай. Шматразова адаптаваны на сцэне, у кіно ды іншымі мастацкімі сродкамі, лічыцца клясыкай ангельскай літаратуры.

Першыя водгукі на Навальнічны перавал былі зьмяшанымі з увагі на лютасьць і эгаізм пэрсанажаў, хоць і ацанілі маштаб і ўяўленьне аўтаркі. Да канца XIX стагодзьдзя Джэйн Эйр засланяла ўсе іншыя творы трох сёстраў. Гэты погляд пачаў зьмяняцца толькі пасьля выданьня біяграфіі Эмілі Брантэ Агнэс Мэры Фрэнсіс Робінсан у 1883 року.

Першы фільм паводле раману зьняў у 1920 року ў Ангельшчыне рэжысэр Альбэрт Віктар Брамбэл (фільм не захаваўся). Найбольш вядомая экранізацыя — 1939 року з Лоўрэнсам Аліўе ды Мэрл Абэрон у галоўных ролях. Апошняй паводле стану на 2026 ёсьць фільм 2026 року рэжысэркі Эмэральд Фэнэл.

  1. 1 2 Wuthering Heights (анг.) — 1995.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]