Міхаіл Рубец

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Міхаіл Рубец
Рэктар Дзяржаўнай лётнай акадэміі Ўкраіны
1 сакавіка 1987 — кастрычнік 2009
Наступнік: Сяргей Нядзелька
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 3 чэрвеня 1943 (76 гадоў)
в. Блізная, Генэральная акруга Беларусь, Райхскамісарыят «Остлянд»
Партыя: Усеўкраінскае аб’яднаньне «Бацькаўшчына»[1]
Адукацыя: вышэйшая

Міхаі́л Іва́навіч Рубе́ц (па-ўкраінску: Михайло Іванович Рубець; нарадзіўся 3 чэрвеня 1943 году, в. Блізная, цяпер Пружанскі раён Берасьцейскай вобласьці) — пілёт I клясы, заслужаны працаўнік транспарту Ўкраіны. Прафэсар, кандыдат тэхнічных навук, акадэмік Міжнароднай акадэміі транспарту і Міжнароднай акадэміі праблемаў чалавека ў авіяцыі і касманаўтыцы[2].

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 3 чэрвеня 1943 году ў в. Блізная ў сям’і працоўнага. У 1949 зьехалі на Сахалін. У 1960 скончыў сярэднюю школу ў Аляксандраўску, пасьля — Краснакуцкую лётную вучэльню грамадзянскага паветранага флёту(ru) (1960—1963).

Працаваў другім пілётам самалёту Ан-2 у Томскім аб’яднаным авіяатрадзе (1963—1966), камандзірам самалёту (з 1967), камандзірам зьвяна самалётаў Ан-2 (з 1970) у другім Хабараўскім аб’яднаным авіяатрадзе.

Скончыўшы навучаньне ў Кіраваградзкай школе вышэйшай лётнай падрыхтоўкі грамадзянскага паветранага флёту(uk) (1973), працаваў другім пілётам Ан-24 Хабараўскага аб’яднанага авіяатраду.

Скончыў дзённае аддзяленьне Акадэміі грамадзянскай авіяцыі(ru) ў Ленінградзе з кваліфікацыяй інжынэра-пілёта. Пасьля гэтага накіраваны на пасаду намесьніка начальніка Рыскай лётна-тэхнічнай вучэльні грамадзянскай авіяцыі па лётнай падрыхтоўцы.

У 1984 скончыў асьпірантуру пры Ленінградзкай акадэміі грамадзянскай авіяцыі, у 1985 — факультэт па перападрыхтоўцы камандна-кіроўных кадраў.

З 1 сакавіка 1987 — начальнік Кіраваградзкай вышэйшай лётнай вучэльні грамадзянскай авіяцыі (ад 1993 — Дзяржаўная лётная акадэмія Ўкраіны, рэктар).

У 1996 року абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Сыстэма кіраваньня якасьцю першапачатковай падрыхтоўкі лётных кадраў ва ўмовах дэцэнтралізацыі кіраваньня паветраным транспартам», прафэсар катэдры бясьпекі палётаў (1997).

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Рубець Михайло Іванович(укр.). «Сегодня Мультимедиа». Праверана 6 лістапада 2011 г.
  2. ^ Пётр Мельник (3 чэрвеня 2008) Будут ли у нас свои пилоты?(рас.) Гражданская авиация. Крылья. Всё об украинской авиации. Праверана 6 лістапада 2011 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]