Перайсьці да зьместу

Міхаіл Рамановіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міхаіл Рамановіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 1943

Міхаі́л Мікала́евіч Рамано́віч (нар. 1943, Пружаны, Трэці райх) — беларускі валейбольны трэнэр. Заслужаны трэнэр Беларусі.

Скончыў менскі Інстытут фізычнай культуры. У 1968 року прыехаў у Віцебск. Працаваў у тэхналягічным інстытуце, СДЮШАР №4, трэнаваў працоўныя калектывы «Віцязь», «Кіравец». З пачатку 1990-х — галоўны трэнэр каманды «Спадарожнік» (пасьля — «Марка-Дынама-01», «Марка»). Тройчы прыводзіў клюб да залатых мэдалёў чэмпіянату Беларусі, шэсьць разоў — да ўладаньня Кубкам краіны. Кіраваў мужчынскай нацыянальнай зборнай.

    Вонкавыя спасылкі

    [рэдагаваць | рэдагаваць код]