Перайсьці да зьместу

Міхаіл Мукасей

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міхаіл Мукасей
Род дзейнасьці савецкая выведка
Дата нараджэньня 13 жніўня 1907
Месца нараджэньня Замосьце, Беларусь
Дата сьмерці 19 жніўня 2008
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Занятак шпіён, дыплямат, выведнік
Дзеці Анатоль Мукасей[d]
Узнагароды
ордэн Чырвонага Сьцяга ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Чырвонай Зоркі мэдаль «За баявыя заслугі» мэдаль «У адзначэньне 100-рочча з дня нараджэньня Ўладзімера Ільліча Леніна» мэдаль «За перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны мэдаль «20 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны мэдаль «30 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны мэдаль «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны мэдаль «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны мэдаль «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—19145 гг.» мэдаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны мэдаль «за гадоў Савецкай арміі і флёту» юбілейны мэдаль «40 гадоў Узброеных сілаў СССР» юбілейны мэдаль «50 гадоў Узброеным сілам СССР» юбілейны мэдаль «60 гадоў Узброеным сілам СССР» юбілейны мэдаль «70 гадоў Узброеным сілам СССР»
адзнака «Заслужаны супрацоўнік НКУС»

Міхаіл Ісакавіч Мукасей (13 жніўня 1907, вёска Замосьце, Беларусь19 жніўня 2008[1]) — савецкі выведнік у ЗША.

Міхаіл Ісакавіч Мукасей нарадзіўся ў беларускай вёсцы Замосьце ў габрэйскай сям’і нашчадкавага каваля. У 18 гадоў адправіўся атрымоўваць адукацыю ў Ленінград, і ў 1937 годзе па распараджэньні ЦК ВКП(б) стаў слухачом школы Выведуправы Працоўна-сялянскай Чырвонай арміі.

Будучая жонка (пазнаёміліся ў Ленінградзе) — Лізавета Іванаўна нарадзілася ў 1912 годзе пад Уфой.

У 1939 годзе сужэнцы выехалі на працу па лініі ваеннай выведкі ў ЗША. У 1943 годзе Мукасей зь сям’ёй вярнуўся ў Маскву і быў прызначаны намесьнікам начальніка вучэбнай часткі адмысловай выведшколы. У 1955 годзе выязджае на нелегальную выведвальную працу ў адну з заходніх краін. У 1977 годзе Мукасей зь сям’ёй вярнуўся ў Маскву, займаўся падрыхтоўкай маладых нелегалаў.

У сьнежні 2004 году сужэнцы Мукасей выдалі кнігу сваіх успамінаў «Зефир і Эльза», у якой напісалі аб працы і жыцьці за мяжой на працягу 30 гадоў.

Сын — Анатоль Мукасей, кінаапэратар.