Міхаіл Іванавіч Лашанкоў (18 лістапада 1951, вёска Новае Хорабрава, Забалацкі сельсавет, Аршанскі раён, Віцебская вобласьць — 27 лютага 2017, Менск) — археоляг, кандыдат гістарычных навук (1991)[2].
Міхаіл Лашанкоў нарадзіўся 18 лістапада 1951 году ў вёсцы Новае Хорабрава ў сялянскай сямʼі. У 1969 годзе скончыў сярэдняю школу ў ў месьце Ворша, а ў 1977 годзе — гістарычны факультэт Менскага пэдагагічнага інстытуту. 3 1978 году супрацоўнік Інтытутата гісторыі Акадэміі Навук Беларусі. Спачатку старшым лябарантам, потым малодшым навуковым супрацоўнікам, навуковым і з 1992 году — старшым навуковым супрацоўнікам. У 1991 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю ў Кіеве па тэме «Гарадзішча мілаградзкой культуры ўсходней частцы Беларускага Палесься». У 1979—80 гадах выкладаў у Менскім пэдагагічным інстытуце, ў 1980—83 гадах кіраваў археалягічнай практыкай студэнтаў Гомельскага ўніверсытэту. Навуковы й тэхнічны рэдактар Гістарычна-археалагічнага зборніка ў 1994-95 гг.[5].
Асноўнае кола навуковых інтарэсаў — этнакультурныя працэсы на поўдні Беларусі ў эпоху жалезнага веку. Галоўным абʼектам яго дасьледаваньняў зьяўляюцца помнікі мілаградзкай культуры. Ён мэтанакіравана й абʼёмна правёў археалягічныя раскопкі на гарадзішчах Ліпнякі, Ліскі, Міхалёва, Пятровічы, Расьсьвет, Сарачы, Старакраснае, Эсьмоны, Ястрабка. Дасьледчык устанавіў, што раньні пласт на ўсходнепалескіх гарадзішчах адносіцца да другой паловы VII ст. да н. э. Адкрыў звыш 20 помнікаў археалёгіі.
Галоўным творчым дасягненьнем Міхаіла Лашанкова зьяўляецца выхад у 2011 годзе фундамэнтальнай манаграфіі «Гарадішча мілаградзкай культуры на тэрыторыі Беларусі». У гэтай працы ён дасьледуе мілаградзкія старажытнасьці, галоўным чынам атрыманыя падчас асабістых археалягічных раскопак з канца 1970-х гадоў да пачатку XXI ст. Аўтар падрабязна асьвятляе шэраг пытаньняў з гісторыі плямёнаў мілаградзкай культуры й іх сувязяў з насельніцтвам іншых культур эпохі жалезнага веку. Дэталёва разглядаецца тапаграфія, плянаваньне й памеры пасяленьняў; апісваюцца іх абарочыя ўмацаваньні, жытлы й рэчавы комплекс, гаспадарчая дзейнасьць і хатнія рамёствы мясцовага насельніцтва. Вызначае як датаваньне асобных артэфактаў, так і храналягічныя рамкі існаваньня ўмацаваных і адкрытых пасяленьняў. Такім чынам, даецца магчымасьць зрабіць рэканструкцыю гістарычнага разьвіцьця насельніцтва паўднёва-ўсходняй Беларусі ад другой чвэрці I тысячагодзьдзя да н. э. — да пачатку II ст. н. э. Дадзеная манаграфія зьяўляецца важкім навуковым унёскам у археалёгію жалезнага веку ня толькі Беларусі, але й усёй Усходняй Эўропы. Міхаіл Лашанкоў зьяўляецца вядучым у краіне спэцыялістам па вывучэньні старажытнасьцей мілаградзкай культуры ў Беларусі.
Міхаіл Лашанкоў самастойна, па асабістай ініцыятыве, выканаў і прысьвяціў стагодзьдзю археалёгіі ў Беларусі дасьледаваньне аб «Археабатанічных калекцыях Беларусі» дзе ўпершыню сынтэзуюцца два напрамкі навуковых пошукаў — археалёгіі і батанікі. У манаграфіі разглядаецца інфармацыя аб зборах і назапашваньні археабатанічных матэрыялаў за стагодзьдзе й сыстэматызуецца ў храналягічнай пасьлядоўнасьці па археалягічнай пэрыядызацыі на тры групы з III тыс. да н.э. э. да XVIII ст.
- Міхаіл Лашанкоў Раскопкі ў Лоеўскім раёне. (бел.) // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі : часопіс. — 1978. — № 3 (35). — С. 35—36.
- Міхаіл Лашанкоў Бронзавыя люстэркі. (бел.) // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі : часопіс. — 1982. — № 2 (50). — С. 43—44.
- Міхаіл Лашанкоў Раскопкі ля вёскі Ястрабка. (бел.) // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі : часопіс. — 1983. — № 4 (56). — С. 38—39.
- Міхаіл Лашанкоў Паселішча ранняга жалезнага веку. (бел.) // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі : часопіс. — 1985. — № 3 (63). — С. 36—38.
- Лашанкоў, М. І. Тыпалогія гліняных грузікаў з усходнепалескіх гарадзішчаў мілаградскай культуры. (бел.) // Весьці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі : Серыя грамадскіх навук. — 1989. — № 5. — С. 72—81. — ISSN 2524-2369.
- Лашанкоў, М. І. Грузікі мілаградскай культуры з усходнепалескіх гарадзішчаў. (бел.) // Рэдактар: Марцэлеў С. В. Помнікі мастацкай культуры Беларусі. Новыя даследаванні : зборнік артыкулаў. — Менск: Навука і тэхніка, 1989. — С. 189—194. — ISBN 5-343-00290-0.
- Лашанкоў, М. І. Тэхналогія вытворчасці посуду насельніцтвам мілаградскай культуры гарадзішчаў Любны і Шапатовічы. (бел.) // Весьці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі : Серыя грамадскіх навук. — 1993. — № 4. — С. 68—76. — ISSN 2524-2369.
- Лашанкоў, М. І. Аб сувязях насельніцтва мілаградскай культуры і культуры штрыхаванай керамікі. (бел.) // укладаньне: Валянтына Вяргей, Георгі Штыхаў Час, помнікі, людзі — памяці рэпрасаваных археолагаў : тэзісы дакладаў міжнароднай канферэнцыі. — Менск: 1993. — С. 71—73.
- Лашанкоў, М. І., Сычоў, В. І. Раскопкі гарадзішча Любны. (бел.) // Гістарычна-археалагічны зборнік (Памяці Міхася Ткачова) : зборнік. — 1993. — № Выпуск 2. Ч. 2. — С. 22—41.
- Лашанкоў, М. І. Гарадзішчы ранняга жалеза Ніжняй Бярэзіны. (бел.) // Гістарычная навука і гістарычная адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь (новыя канцэпцыі і падыходы) : Усебеларуская канферэнцыя гісторыкаў, Мінск, 3–5 лютага 1993 г.. — Менск: Універсітэцкае, 1994. — Т. Ч. 2: Сусветная гісторыя. — С. 29—34.
- Лашанкоў, М. І. Раскопы ў Бабруйскім і Бялыніцкім раёнах. (бел.) // Весьці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі : Серыя грамадскіх навук. — 1994. — № 4. — С. 122—123. — ISSN 2524-2369.
- Лашанкоў, М. І. Аб часе з'яўлення «штрыхавікоў» у Паўднёва-Усходняй Беларусі. (бел.) // отв. ред. В. В. Седов Этногенез и этнокультурные контакты славян : труды VI Международного Конгресса славянской археологии. — М.: Наука, 1997. — Т. 3. — С. 147—155. — ISBN 5-87059-025-6.
- Міхаіл Лашанкоў. Паліцкае гарадішча і яго месца сярод помнікаў бассеіна Бярэзіны. (бел.) // укладаньне Т. С. Скрыпчанкі Заслаўскія чытанні, 1995 г. : Матэрыялы міжнароднай канферэнцыі «Гісторыя і культура Заслаўя ў свеце агульнанаціанальных праблем», 9-11 ліст. 1995 г.. — Заслаўе: 1997. — С. 30—38.
- Лашанкоў, М. І. Курганны могільнік дрыгавічоў каля вёскі Ліскі Рэчыцкага раёна. (бел.) // Гістарычна-археалагічны зборнік : зборнік. — 1996. — № 9. — С. 142—148. — ISSN 1728-0532.
- Міхаіл Лашанкоў. Помнікі археалогіі жалезнага веку на Глушчыне (бел.) // Глуская зямля: дыялог з гісторыяй : зборнік матэрыялаў краязнаўчай канферэнцыі, Глуск 17 лісгапада 1998 г.. — Мазыр: 1999. — С. 32—41. — ISBN 985-6525-15-2.
- Міхаіл Лашанкоў. Вывучэнне гарадзішча Чорнае. (бел.) // Гістарычна-археалагічны зборнік : зборнік. — 2004. — № 19. — С. 281—283. — ISSN 1728-0532.
- Міхаіл Лашанкоў, Дзмітрый Траццякоў. Палеаэтнабатанічныя даследаванні матэрыялаў з помнікаў ранняга жалезнага веку Паўднёва-Усходняй Беларусі. (бел.) // Гістарычна-археалагічны зборнік : зборнік. — 2005. — № 20. — С. 56—62. — ISSN 1728-0532.
- Міхаіл Лашанкоў. Раскопкі ў Рэчыцкім раёне. (бел.) // Гістарычна-археалагічны зборнік : зборнік. — 2005. — № 20. — С. 227—229. — ISSN 1728-0532.
- Міхаіл Лашанкоў, Дзмітрый Траццякоў. Археабатанічныя матэрыялы жалезнага веку ў зборы Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі. (бел.) // галоўны рэдактар Г.В. Штыхаў;рэд. рада: Ю. М. Бохан, А. Г. Калечыц [і інш.]; рэц.: М. М. Крывальцэвіч, М. І. Лашанкоў; уклад.: М. А. Плавінскі, В. М. Сідаровіч. Acta archaeologica Albaruthenica. — Менск: Логвінаў, 2007. — Т. 1. — С. 86—103. — ISBN 978-985-6800-60-6.
- Лашанкоў, М. І. Гарошкаў. (бел.) / Складальнік Ю. У. Каласоўскі // Археалогія Беларусі : Энцыклапедыя ў двух тамах. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2009. — Т. 1. А—К. — С. 233—235. — ISBN 978-985-11-0354-2.
- Лашанкоў, М. І. Археалагічныя помнікі мілаградскай культуры. (бел.) / Навуковыя рэдактары тома: В. І. Шадыра. В. С. Вяргей. // Археалогія Беларусі. У чатырох тамах. — Менск: Беларуская навука, 1999. — Т. 2. Жалезны век і ранняе сярэднявечча. — С. 29—39. — ISBN 985-08-0089-5.
- Лашанкоў, М. І. Матэрыяльная культура і заняткі насельніцтва. (бел.) / Навуковыя рэдактары тома: В. І. Шадыра. В. С. Вяргей. // Археалогія Беларусі. У чатырох тамах. — Менск: Беларуская навука, 1999. — Т. 2. Жалезны век і ранняе сярэднявечча. — С. 46—70. — ISBN 985-08-0089-5.
- Лашанкоў, М. І. Гаспадарчыя заняткі ў жалезным веку. (бел.) // рэдактары тома: Міхась Чарняўскі, Георгі Штыхаў Гісторыя Беларусі. У шасці тамах. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, Экаперспектыва, 2007. — Т. 1. Старажытная Беларусь: Ад першапачатковага засялення да сярэдзіны XIII ст.. — С. 106—114. — ISBN 978-985-469-202-9.
|
- М. И. Лошенков, Г. М. Залашко. Работы Полесского отряда на Гомельщине. (рас.) // Археологические открытия 1977 года : ежегодник. — 1978. — С. 419.
- М. И. Лошенков. Болотное городище у д. Ястребка. (рас.) // Археологические открытия 1978 года : ежегодник. — 1978. — С. 441—442.
- М. И. Лошенков. Раскопки болотного городища в бассейне р. Брагинка. (рас.) // Археологические открытия 1979 года : ежегодник. — 1980. — С. 366.
- М. И. Лошенков, В. В. Богомольников. Раскопки городища у д. Лиски. (рас.) // Археологические открытия 1980 года : ежегодник. — 1981. — С. 341—342.
- М. И. Лошенков. Работы в среднем течении р. Ведрич. (рас.) // Археологические открытия 1981 года : ежегодник. — 1983. — С. 357—358.
- М. И. Лошенков. О хозяйственных занятиях населения болотных городищ южной Белоруссии. (рас.) // Рэдактары: Поболь Л. Д., Таутавичюс А. З. Древности Белоруссии и Литвы : Сб. статей. — Менск: Наука и техника, 1982. — С. 80—86.
- М. И. Лошенков. Укрепления городища Ястребка. (рас.) // Рэдактары: Поболь Л. Д., Таутавичюс А. З. Древности Литвы и Белоруссии : Сб. статей. — Вильнюс: Мокслас, 1988. — С. 71—78. — ISBN 5-420-00187-Х.
- Лошенков, М. И. Городище милоградской культуры Старое Красное (рас.) // Гомельщина: археология, история, памятники: Секция археологии и нумизматики : тезисы Второй Гомельской областной научной конференции по историческому краеведению 1991 года. — Гомель: 1991. — С. 16—19.
- Лошенков, М. І. Ястребка — городище милоградской культуры. (рас.) // Гістарычна-археалагічны зборнік : зборнік. — 1994. — № 3. — С. 46—73. — ISSN 1728-0532.
- Лошенков, М. І., Барцева Г. Б. К вопросу о бронзолитейном ремесле населения милоградской культуры. // Гістарычна-археалагічны зборнік : зборнік. — 1995. — № 6. — С. 78—104. — ISSN 1728-0532.
- Лошенков, М. И. Городище Палицкое. (рас.) // Iš baltų kultūros istorijos : skiriama Adolfo Tautavičiaus 75-mečiui. — Vilnius: 2000. — С. 125—140. — ISBN 9986230780.
- Лошенков, М. И. Поселение культуры штрихованной керамики на юге Беларуси. (рас.) // Lietuvos archeologija : skiriama Adolfo Tautavičiaus 75-mečiui. — Vilnius: 2001. — Т. 21. — С. 159—170. — ISBN 9986-23-094-2. — ISSN 02-07-8694.
- М. И. Лошенков. Раскопки поселения Сорочи в Любанском районе. (рас.) // Археологические открытия 1999 года : ежегодник. — 2001. — С. 318—319. — ISBN 5-02-008757-2.
- Лошенков, М. И. Культурная принадлежность городища Городец в Кричеве. (рас.) // Гістарычна-археалагічны зборнік : зборнік. — 2002. — № 17. — С. 23—34. — ISSN 1728-0532.
- Лошенков, М. И. Булавки населения милоградской культуры. // Гістарычна-археалагічны зборнік : зборнік. — 2003. — № 18. — С. 94—105. — ISSN 1728-0532.
- М. И. Лошенков. Раскопки на городище Черное в Речицком районе Белоруссии. (рас.) // Археологические открытия 2003 года : ежегодник. — 2004. — С. 532—533. — ISBN 5-02-009860-4.
- М. И. Лошенков. Изучение городища Черное в Гомельской области. (рас.) // Археологические открытия 2004 года : ежегодник. — 2005. — С. 545—547. — ISBN 5-02-010321-7.
- Лошенков, М. И., Кенько, П. М. Новые находки милоградского времени в Беларуси. (рас.) // Гістарычна-археалагічны зборнік : зборнік. — 2007. — № 23. — С. 214—216. — ISSN 1728-0532.
- Лошенков, М. И. Археоботанические материалы с зарубинецкого селища Хотомель. (рас.) // редкол.: H. A. Ламан, В. И. Парфенов Ботаника (исследования) : сб. науч. трудов. — Менск: Право и экономика, 2008. — Т. 35. — С. 226—245. — ISSN 2221-9927.
- Лошенков, М. И. Палеоботанические находки на археологических памятниках милоградской культуры Беларуси. (рас.) // редкол.: H. A. Ламан, В. И. Парфенов Ботаника (исследования) : сб. науч. трудов. — Менск: Право и экономика, 2010. — Т. 38. — С. 404—417. — ISBN 978-985-442-812-3.
- Лошенков, М. И. Археоботанические коллекции с городищ милоградской культуры Черное, Отрубы и Красная Горка в Беларуси. (рас.) // Российская археология (РА) : часопіс. — 2010. — № 3. — С. 61—72. — ISSN 0869-6063.
- Михаил Лошенков. Археоэтноботаническая коллекция городища Банцеровщина (рас.) // уклад. М. А. Плавінскі, В. М. Сідаровіч Acta Archaeologica Albaruthenica. — Менск: Галіяфы, 2013. — Т. Vol. IX (Вып. 9). — С. 53—63.
- М. І. Лашанкоў. Городища милоградской культуры восточной части Белорусского Полесья: Дис. на соиск. учен. степ. канд. ист. наук / Академия Наук БССР, Институт истории. — Менск: 1990. — 307 с.
- М. И. Лошенков. Городища милоградской культуры на территории Беларуси. — Менск: Минская фабрика цветной печати (МФЦП), 2011. — 406 с. — 300 ас. — ISBN 978-985-454-575-2
- М. И. Лошенков. Археоботанические коллекции Беларуси. — Менск: БГУ, 2021. — 407 с. — 100 ас. — ISBN 978-985-553-716-9
|
- ^ Лошенков Михаил Иванович. Городища милоградской культуры восточной части Белорусского Полесья: Автореф. дис. на соиск. учен. степ. канд. ист. наук. — Киев: Акад. наук Укр. ССР, Ин-т археологии., 1990. — 22 с.
- ^ Гістарычна-археалагічны зборнік. Інстытут гісторыі (1994).