Міхаіл Крывашэін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Міхаіл Іванавіч Крывашэін (1885, Ржэў, Цьвярская губэрня — 5 кастрычніка 1936, Масква) — бальшавіцкі дзяяч, кіраўнік разгону І Усебеларускага сходу ў Менску.

Ніжэйшая адукацыя. Прыказчык. Пад наглядам з 1905, арыштоўваўся. Бальшавік.

У 1917 салдат 37-го пяхотнага запаснога палка. Сябар камітэту Заходняга фронту, старшыня Менскага губвыкнакаму Савету КД. Абраны ва Ўстаноўчы Сход ад Менскай акругі №9 і Заходняга фронту акругоў. Удзельнічаў у паседжаньні УС 5 студзеня.

Удзельнічаў і кіраваў разгонам І Усебеларускага сходу. Пасьля абвяшчэньня пра арышт прэзыдуюму і роспуску дэлегатаў ён падышоў да Зінаіды Юр’евай, «грэнадзёрскага выгляду дзяўчыны», і сказаў: «Ты, красотка, поедешь со мной в автомобиле». З галавы яго паляцела шапка, Юр’ева моцна пабіла Крывашэіна, паводле іншых зьвестак — ледзь не застрэліла[1].

З 1926 загадчык аддзелу Саюзтэкстылынвейгандлю. Арыштаваны ў ліпені 1936, асуджаны Вайсковай калегіяй Вярхоўнага суду СССР да расстрэлу. Рэабілітаваны ў 1989 годзе.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]