Міхаіл Карпук
Міхаіл Карпук | |
Дата нараджэньня | 5 сакавіка 1930 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 2018 |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | маляр |
Міхаі́л Андрэ́евіч Карпу́к (5 сакавіка 1930, в. Мыкшыцы Берасьцейскага павету, цяпер Камянецкі раён Берасьцейскай вобласьці — 28 ліпеня 2018) — беларускі мастак кіно і тэлебачаньня, графік і жывапісец.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў Менскае мастацкае вучылішча (1956, цяпер каледж), Маскоўскі паліграфічны інстытут (1962). Вучыўся ў Л. М. Лейтмана, К. Касмачова[1][2]. З 1956 году працаваў на Беларускай студыі тэлебачаньня (у 1959-65 гал. мастак), у 1972-83 на кінастудыі «Беларусьфільм». Аформіў тэлепастаноўкі «Будка № 27» (1956), «Суд» (1957), «Песьня музыкі» (1958), тэлеспэктаклі «Сымон-музыка» (1958), «Сэрца на далоні» (1964), «Ткачы» (1969), тэлефільмы «Уся каралеўская раць» (1970-71), «Парашуты на дрэвах» (1972-73), «Апошняе лета дзяцінства» (1974-75), «Спытай сябе» (1975-76), маст. фільм «Канец бабінага лета» (1983) і інш. У станковых творах пераважаюць лірычныя панарамныя пэйзажы, якім уласьцівы кампазыцыйныя завершанасьць і тонкая мадэліроўка дэталяў: графічныя аркушы «Партрэт бацькі» (1969), «Наваградзкае замчышча» (1981), «Восеньская раніца» (1984), «Навальніца» (1996); сэрыя «Па мясьцінах радзімы Хруцкага» (1997-98); карціны «Дняпоўскія далі» (1989-91), «Жніво» (1994), Чарнобыльскі трыпціх (1996) і інш. Сябра Беларускага саюза кінэматаграфістаў з 1978 году, Беларускага саюза мастакоў з 1980 году.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ 5 сакавіка 2015 г. — 85 гадоў з дня нараджэння (1930) Міхаіла Андрэевіча Карпука, мастака кіно і тэлебачання, графіка, жывапісца (9 сакавіка 2015)
- ^ Карпук Міхаіл Андрэевіч. Навагрудак у выяўленчым мастацтве (9 жніўня 2018).
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Карпук Міхаіл Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — ISBN 985-11-0144-3
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- выставка работ Михаила Карпука (рас.). музей-заповедник «Несвиж» (5 верасьня 2019).
- Карпук Міхаіл Андрэевіч. Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Праверана 11 сакавіка 2020 г.