Міхаіл Зданевіч
Міхаіл Зданевіч | |
| Дата нараджэньня | 1943 |
|---|---|
| Месца нараджэньня | Беларусь |
| Грамадзянства | БССР, Беларусь |
| Месца вучобы | |
| Прафэсія | сьпявак, выкладчык |
| Месца працы | |
| Жанры | опэра |
| Інструмэнты | голас[d] |
| Узнагароды | |
Зданевіч Міхаіл Аляксандравіч (нарадзіўся ў 1943 годзе) — сьпявак (бас). Заслужаны артыст БССР (1979).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1963 скончыў Берасьцейскую музычную вучэльню па спэцыяльнасьці сьпевы. Затым вучыўся ў Беларускай кансэрваторыі (у клясе С. Д. Асколкава), якую скончыў у 1972.
У 1969—1983 зьяўляўся салістам Беларускага тэатру опэры і балету. Ляўрэат Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя Глінкі (4-я пр., 1971).
Выкладае ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (з 1983 — загадчык катэдры опэрнай падрыхтоўкі; з 2011 — загадчык катэдры опэрнай падрыхтоўкі і харэаграфіі). Дацэнт.
Кірунак яго навуковай працы — мэтодыка працы з вакалістамі і хорам ў опэрных пастаноўках, акторскае майстэрства, тэорыя і практыка харэаграфічнага мастацтва, мэтодыка балетмэйстарскай дзейнасьці.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Штейн С. Михаил Зданевич, певец академического Большого театра БССР // Сов. культура. 1974. 13 декабря.