Міхаіл Батура

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міхаіл Батура
Дата нараджэньня 16 траўня 1950
Месца нараджэньня в. Клюкавічы, Гарадзенская вобласьць, БССР
Месца вучобы Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі
Занятак фізык
Месца працы Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт інфарматыкі і радыёэлектронікі
Вядомы як рэктар БДУІР
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук[d]
Узнагароды
Юбілейны мэдаль «За доблесную працу (За воінскую доблесьць). У азнаменаваньне 100-годзьдзя з дня нараджэньня Ўладзімера Ільліча Леніна»
Юбілейны мэдаль «За доблесную працу (За воінскую доблесьць). У азнаменаваньне 100-годзьдзя з дня нараджэньня Ўладзімера Ільліча Леніна»

Міхаі́л Бату́ра (16 траўня 1950, в. Клюкавічы, Наваградзкі раён, Гарадзенская вобласьць) — беларускі адмысловец у галіне сыстэмнага аналізу, кіраваньня і апрацоўкі інфармацыі ў тэхнічных і арґанізацыйных сыстэмах, доктар навук (2004), прафэсар, акадэмік Міжнароднае акадэміі навук вышэйшае школы. Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР) места Менску з 2000 року па 21 траўня 2018 року, які атрымаў абвінавачваньні ў палітычных рэпрэсіях.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Міхаіл Батура нарадзіўся 16 траўня 1950 року ў в. Клюкавічы Наваградзкага раёну Гарадзенскае вобласьці. У 1966 годзе скончыў з срэбным мэдалем Курачыўскую сярэднюю школу Наваградзкага раёну. У 1968—1970 рокі служыў у шэрагах Узброеных Сілаў СССР. У красавіку 1970 року ад імя Прэзыдыюму Вярхоўнае Рады СССР Міхаіл Батура быў узнагароджаны юбілейным мэдалем «За ваярскую адвагу. У адзначэньне 100-рочча з дня нараджэньня Ўладзімера Ільіча Леніна». У жніўні 1970 року стаў студэнтам МРТІ. Усе студэнцкія рокі Міхаіл Батура — студэнт-выдатнік, 1973—1975 рр. — Ленінскі стыпэндыят. Актыўна ўдзельнічаў у грамадзкім жыцьці: у 1972—1975 рр. абіраўся сакратаром камітэту камсамолу факультэту аўтаматыкі і вылічальнае тэхнікі, чальцом Савецкага РК Камсамолу м. Менску. Дзевяць разоў выязджаў у складзе студэнцкіх будаўнічых атрадаў у Комі АССР і Заходнюю Сыбір у якасьці байца, брыґадыра, камандзіра атраду, галоўнага інжынэру, камандзіра вольнага атраду.

У 1975 годзе пасьля сканчэньня з адзнакаю інстытуту накіраваны на працу на пасаду асыстэнта катэдры аўтаматызаваных сыстэмаў кіраваньня факультэту аўтаматыкі і вылічальнае тэхнікі МРТІ. Зь сьнежня 1978 року — асьпірант вочнае формы навучаньня. Пасьля заканчэньня асьпірантуры з студзеня 1982 року — асыстэнт катэдры вылічальных мэтадаў праґрамаваньня.

У 1984 годзе абараніў кандыдацкую дысэртацыю, а ў 1985 годзе яму прысвоенае вучонае званьне дацэнта. З студзеня 1986 року працаваў намесьнікам дэкана, зь сьнежня 1987 па люты 1995 року — дэканам факультэту аўтаматызацыі кіраваньня, зь лютага 1995 року па верасень 1998 року — дэканам факультэту інфармацыйных тэхналяґіяў і кіраваньня, з 1993 року — прафесар каіэдры вылічальных мэтадаў праґрамаваньня. У 1996—1998 рр. парцаваў адказным сакратаром прыёмнае камісіі БДУІР.

Удзел у рэпрэсіўнай сістэме Аляксандара Лукашэнкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У рамках міжнародных санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі пасьля здушэньня апазыцыі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 року Міхаіл Батура стаў суб’ектам забароны на паездкі й замарожваньня актываў Эўрапейскім Зьвязам як частка сьпісу беларускіх чыноўнікаў, адказных за палітычныя рэпрэсіі, падтасоўку вынікаў галасаваньня й прапаганду[1]. У сваім рашэньні Эўрапейская рада(be) абвінаваціла Батуру ў «адлічэньні студэнтаў, якія ўдзельнічалі ў пратэстах пасьля выбараў у сьнежні 2010 року»[2].

Навуковая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ёсьць старшынём экспэртнае рады БДУІР па навуковым напрамке «Інфармацыйныя і навучальныя тэхналёґіі ў асьвеце» і навуковым кіраўніком навукова-дасьледчан лябараторыі «Новыя навучальныя тэхналёґіі». Чалец міжведамаснае экспэртнае Рады па прыярытэтнаму кірунку фундамэнтальных навуковых дасьледаваньняў «Інфарматыка. Тэарэтычныя ґрунты інфармацыйных тэхналёґіяў, мадэляваньне інтэлектуальных працэсаў. Апрацоўка інфармацыі».

Грамадзкая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бібліяґрафія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтар больш за 150 навуковых работаў, 3 манаґрафіяў, 2 навучальных дапаможнікаў, мае 2 аўтарскіх пасьведчаньні на вынаходкі.

  • Батура М. П. Дыскрэтныя сыстэмы з фазавым кіраваньнем. — Менск, 2002.
  • Курулёў А. П., Батура М. П., Кузьнецоў А. П. Тэорыя электрычных ланцугоў. Неўсталяваныя працэсы ў электрарадыётэхнічных ланцугах.— Менск, 2003.
  • Курулёў А. П., Батура М. П., Кузьнецоў А. П. Тэорыя электрычных ланцугоў. Неўсталяваныя працэсы ў электрарадыётэхнічных ланцугах.— Менск, 1999.

Узнагароды й прэміі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Мэдаль «У азнаменаваньне 100-годзьдзя з дня нараджэньня Ўладзімера Ільліча Леніна» (1970).
  • 6 сакавіка 2000 року ўзнагароджаны нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусі».
  • 4 сакавіка 2004 року ўзнагароджаны мэдалем Нацыянальнага алімпійскага камітэту Рэспублікі Беларусі «За выдатныя заслугі».
  • 29 верасьня 2005 року Загадам Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі ўзнагароджаны мэдалем «За працоўныя заслугі».
  • У 2008 року прысвоенае ганаровае званьне «Мянчук року» ў намінацыі «У вобласьці вышэйшае асьветы і навукі».
  • 23 лютага 2008 року ўзнагароджаны юбілейным мэдалем «90 рокаў Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусі».
  • 15 сакавіка 2009 року ўзнагароджаны Ганароваю ґраматаю Міністэрства прамысловасьці Рэспублікі Беларусі.
  • 21 лютага 2011 року Загадам Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі за шматрочную плённую працу, высокі прафэсіяналізм, значны асабісты ўклад у розьвітак асьветы прысвоенае ганаровае званьне «Заслужаны працоўнік асьветы Рэспублікі Беларусі»[4].
  • Ганаровая ґрамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусі.
  • Ганаровая ґрамата Вышэйшае атэстацыйнае камісіі.
  • Ганаровая ґрамата Міністэрства асьветы Рэспублікі Беларусі.
  • Падзяка Міністэрства асьветы Рэспублікі Беларусі і Менскага гарадзкога выканаўчана камітэту за плённую навукова-пэдаґаґічную дзейнасьць і вялікі асабісты ўклад у падрыхтоўку высокапрафэсійных адмыслоўцаў і выхаваньне моладзі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]