Міхаіл Астраградзкі
Міхаіл Васільевіч Астраградзкі | |
укр. Остроградський Михайло Васильович | |
Дата нараджэньня | 12 (24) верасьня 1801[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | в. Пшэнная |
Дата сьмерці | 20 сьнежня 1861 (1 студзеня 1862)[1] (60 гадоў) |
Месца сьмерці | г. Палтава |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | Харкаўскі ўнівэрсытэт, Сарбона (Калеж дэ Франс) |
Занятак | фізык, матэматык |
Навуковая сфэра | матэматыка, мэханіка, фізыка |
Месца працы | Пецярбурская акадэмія навук |
Вядомы як | распрацоўшчык мэтаду Астраградзкага, формулы Астраградзкага-Гаўса (Тэарэма Астраградзкага-Гаўса), Лагранжава мэханіка, Тэарэма Грына; працы па магнэтызьме, тэорыі пругкасьці |
Сябра ў | Француская акадэмія навук, Пецярбурская акадэмія навук[d], Рымская акадэмія[d], Нацыянальная акадэмія дэі Лінчэі[d], Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d], Расейская акадэмія навук і Турынская акадэмія навук[d][2] |
Навуковы кіраўнік | П’ер-Сымон Ляпляс |
Вучні | Бунякоўскі В., Брашман М., Дэлару Д., Жураўскі Д., Пятроў М., Чыжоў Ф. і інш. |
Узнагароды | |
Міхаіл Васільевіч Астраградзкі (па-ўкраінску: Остроградський Михайло Васильович, па-расейску: Михаил Васильевич Остроградский, 12 (24) верасьня 1801, в. Пшэнная, Палтаўская губэрня, Расейская імпэрыя — 20 сьнежня 1861 г. (1 студзеня 1862), Палтава, Расейская імпэрыя) — украінскі матэматык і мэханік[3], прызнаны лідэр матэматыкаў Расейскай імпэрыі[4]. Правадзейны сябра Пецярбурскай акадэміі навук і яе акадэмік з 1830 г.[5], чалец-карэспандэнт Францускай акадэміі навук і яе акадэмік з 1856 г.[5], чалец і акадэмік Рымскай акадэміі навук[5], чалец Амэрыканскай акадэміі мастацтваў і навук, чалец і акадэмік Турынскай акадэміі навук[5].
Аўтар каля 40 навуковых прац. Асноўныя працы прысьвечаны матэматычнаму аналізу, аналітычнай мэханіцы, матэматычнай фізыцы; вядомыя таксама яго працы па тэорыі лікаў, альгебры і тэорыі верагоднасьцяў. Яму належыць адкрыцьцё формулы пераўтварэньня інтэграла па аб’ёме ў інтэграл па паверхні, названай яго імем. Міхаіл Астраградзкі лічыцца адным з вядучых матэматыкаў сярэдзіны XIX стагодзьдзя. У 2001 годзе ЮНЭСКО ўнесла Міхаіла Астраградзкага ў сьпіс выбітных матэматыкаў сьвету.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Належаў да казацкага старшынскага роду[3], які паходзіў ад бунчуковага таварыша Івана Астраградзкага, які жыў у XVII ст.
Вучыўся ў пансіёне, дзе быў дырэктарам Іван Катлярэўскі — вядомы ўкраінскі паэт[6].
У 1816—1820 гг. вучыўся ў Харкаўскім унівэрсытэце ў вядомых матэматыкаў Т. Асінаўскага і А. Паўлоўскага.
У 1822—1928 гг. удасканальваў свае веды у Францускім каледжы ў Парыжы, дзе слухаў лекцыі Андрэ Ампера, П’ера Ляпляса, Агюстэна Кашы, Жана Фур’е.
З 1828 г. — ён быў прафэсарам афіцэрскіх курсаў марскога кадэцкага корпуса.
З 1830 г. — прафэсарам Пецярбурскага Інстытуту інжынэраў шляхоў зносін.
З 1832 г. — прафэсарам Галоўнага пэдагагічнага інстытута.
З 1840 г. — прафэсарам Галоўнага інжынэрнага вучылішча.
З 1840 г. — прафэсарам Галоўнага артылерыйскага вучылішча.
Быў у цеснай і працяглай дружбе з Тарасам Шаўчэнкам.
Працы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Остроградский М. В., «Полное собрание трудов: В 3 т.» — К., 1959—1961 гг. (рас.)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Бобынин П. Остроградский, Михаил Васильевич (рас.) // Русский биографический словарь / под ред. А. А. Половцов — СПб: 1905. — Т. 12. — С. 452—457.
- ^ www.accademiadellescienze.it (італ.)
- ^ а б «Остроградський Михайло Васильович» // «Довідник з історії України». За ред. І. Підкови та Р. Шуста.— м. Київ: вид. «Генеза», 1993 р. — Том II (укр.)
- ^ Кутателадзе С., «Соболев и исчисление ХХ века» (рас.)
- ^ а б в г Сопівник Р. В. та ін., «Довідник з історії національної педагогіки», м. Київ, 2011 р. Глосарій — С.141 (укр.)
- ^ Академик А. Н. Крылов. Памяти Остроградского. (рас.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- А. А. Гусак, Г. М. Гусак, А. А. Брычыкава. Даведнік па вышэйшай матэматыцы. — Мн.: ТетраСистемс, 2007. — 541 с.
- Іван Корсак, «Імена твої, Україно». — м. Луцьк: Твердиня, 2007 р. — С.108-111. (укр.)
- Абліцов Віталій Григорович, Галактика «Україна». Українська діаспора: видатні постаті. — м. Київ: вид. «КИТ», 2007 р. — 436 с (укр.)
- Дитинство Михайла описане в книзі для дітей «Валерій і Наталя Лапікури про Григорія Сковороду, Жана Анрі Фабра, Петра Котляревського, Івана Кожедуба, Михайла Остроградського» / В. Лапікура, Н. Лапікура — м. Київ: вид. «Грані-Т», 2008 р. — 120 с. — Серія «Життя видатних дітей». — ISBN 978-966-465-168-1. (укр.)
- Храмов Ю. А., «Остроградский Михаил Васильевич» // Физики: Биографический справочник / Под ред. А. И. Ахиезера. — Изд. 2-е, испр. и дополн. — М.: Наука, 1983. — С. 203. — 400 с — 200 000 экз. (в пер.) (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль Міхаіл Астраградзкі на афіцыйным сайце РАН (рас.)
- Биография на сайте журнала «Вокруг света» (рас.)
- Биография на сайте ХРОНОС (рас.)
- Остроградский Михаил Васильевич (рас.)
- Михаил Васильевич Остроградский (1801—1862) (рас.)
- Биография и публикации Михаила Васильевича Остроградского в Электронной Библиотеке «Научное Наследие России» (рас.)
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 24 верасьня
- Нарадзіліся ў 1801 годзе
- Памерлі 1 студзеня
- Памерлі ў 1862 годзе
- Узнагароджаныя ордэнам Сьвятога Станіслава 1 ступені
- Кавалеры ордэна Сьвятога Ўладзімера 3 ступені
- Кавалеры ордэна Сьвятой Ганны 3 ступені
- Сябры Амэрыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Нарадзіліся ў Палтаўскай губэрні
- Украінскія матэматыкі
- Расейскія матэматыкі
- Украінскія мэханікі
- Расейскія мэханікі
- Выпускнікі Харкаўскага ўнівэрсытэту
- Выпускнікі Парыскага ўнівэрсытэту
- Чальцы Францускай акадэміі навук
- Чальцы Нацыянальнай акадэміі дэі Лінчэі
- Чальцы Амэрыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Чальцы Турынскай акадэміі навук
- Сапраўдныя сябры Санкт-Пецярбурскай акадэміі навук
- Украінскія фізыкі
- Расейскія фізыкі
- Памерлі ў Палтаве