Міхась Зарэмба

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Міхась Зарэмба
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 2 студзеня 1941(1941-01-02)
Падонкі, Лагойскі сельсавет, Лагойскі раён, Менская вобласьць, БССР, СССР
Памёр 2002
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік

Міхась Зарэмба (2 студзеня 1941, в. Падонкі (з 1969 - Знаменка), Лагойскі раён — 2002) — беларускі пісьменьнік.

Нарадзіўся ў сям’і службоўцаў. Пасьля заканчэньня Лагойскай сярэдняй школы № 1 працаваў у калгасе, памочнік брыгадзіра калгаса «Перамога» (1957-1960). У 1965 годзе скончыў аддзяленьне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. З 1965 году літсупрацоўнік, з 1968 году загадчык аддзелу школьнага і піянэрскага жыцьця газэты «Піянер Беларусі». З 1989 году працаваў загадчыкам рэдакцыі літаратуры для дзяцей малодшага школьнага ўзросту выдавецтва «Юнацтва». Сябра СП БССР і СП СССР з 1989 году. Пахаваны ў в. Сьвідка Лагойскага раёну.

Пераклаў на беларускую мову раман Ўэлза «Чалавек-невідзімка» (1997), шэраг твораў расейскіх і ўкраінскіх пісьменьнікаў.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы верш апублікаваў у 1956 годзе (газэта «Піянер Беларусі»). Аўтар кніг аповесьцей і апавяданьняў для дзяцей «Камандзір зялёнага патруля» (1967), «Загадка без адгадкі» (1972), «Бі, барабан!» (1972), «Хто каго?» (1978), «Пераправа» (1987), «Сакрэт тэлепата» (1989), Дзеці магнітнай буры (1992), «Малінавая шкатулка» (1997), «Арэхавы спас» (1997), «Рыжая ластаўка» (2001).

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Узнагароджаны мэдалём і граматай Вярхоўнага Савету БССР[1].

Выдатнік народнай асьветы Беларусі (1978).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]