Міхась Башлакоў
Міхась Башлакоў | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 27 красавіка 1951 (73 гады) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт |
Мова | беларуская мова[1] і расейская мова[1] |
Узнагароды |
Міхась Захаравіч Башлакоў (27 красавіка 1951, пасёлак станцыі Церуха, Гомельскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі паэт.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 27 красавіка 1951 году ў пасёлку станцыі Церуха Гомельскага раёну Гомельскай вобласьці ў сям’і чыгуначніка.
У 1967 годзе скончыў Грабаўскую сярэднюю школу і паступіў на гісторыка-філялягічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Пасьля заканчэньня вучобы ў 1973 годзе працаваў настаўнікам у школах. З 1985 па 1990 гады працаваў карэспандэнтам-арганізатарам Бюро прапаганды мастацкай літаратуры Саюзу пісьменьнікаў Беларусі па Гомельскай вобласьці. З 1991 году працаваў у Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь, дзе займаўся падрыхтоўкай і выданьнем гісторыка-дакумэнтальных хронікаў раёнаў і гарадоў Беларусі «Памяць». Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1988 году. Сябра Саюзу пісьменьнікаў Беларусі
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтар кніг паэзіі «Касавіца» (1979), «Начны паром» (1987), «Дні мае залатыя», «Як сьлёзы горкія Айчыны…», «Матчыны грыбы перабіраю», «Пяро зязюлі падніму», «Нетры», «Палын» і іншых.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (2009),
- Мэдаль Францішка Скарыны (2018)[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Bašlakoŭ, Mìchas‘ // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 верасня 2018 году № 359 «Аб узнагароджанні»(недаступная спасылка)
- Нарадзіліся 27 красавіка
- Нарадзіліся ў 1951 годзе
- Нарадзіліся ў Гомельскай вобласьці
- Узнагароджаныя мэдалём Францішка Скарыны
- Ляўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Беларускія паэты
- Беларускамоўныя паэты і паэткі
- Сябры Саюзу пісьменьнікаў СССР
- Сябры Саюзу пісьменьнікаў Беларусі
- Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту