Міхалон Ліцьвін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Міхалон Літвін»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Міхалон Літвін (магчымае сапраўднае імя: Вянцлаў Мікалаевіч альбо Міхайла Цішкевіч) — аўтар трактату «Аб норавах татар, літоўцаў і маскавіцян», які быў напісаны перад 1550 годам, а выйшаў у сьвет у 1615 годзе.

Міхалон Літвін абгрунтоўваў паходжаньне літоўскай арыстакратыі ад Юлія Цэзара, які, быццам, захапіў Літву і зрабіў яе правінцыяй Рыму (гл. таксама: легенда пра Палямона). У доказу Міхалон Літвін прыводзіў падабенства лацінскай і літоўскай моваў. Аўтар абураўся жорсткім стаўленьнем шляхты да сялянаў і «чэлядзі нявольнай», крытыкаваў тагачасныя законы, паводле якіх сяляне і дробная шляхта ня мелі права распараджацца сваёй маёмасьцю бяз згоды пана, крытыкаваў шляхту, якая бавіла час у корчмах, замест таго, каб бараніць дзяржаву ад крымскіх татараў[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. С. 53.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]