Міхалова (Падляскае ваяводзтва)
Выгляд
(Перанакіравана з «Міхалова (места)»)
| Міхалова польск. Michałowo | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| |||
| Краіна | Польшча | ||
|---|---|---|---|
| Ваяводзтва | Падляскае | ||
| Павет | Беластоцкі | ||
| Гміна | Міхалова | ||
| Першыя згадкі | XVIII ст. | ||
| Магдэбурскае права | 2009 | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча |
| ||
| Часавы пас | |||
| Каардынаты | 53°02′12″ пн. ш. 23°36′16″ з. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | 3203 чал. (2013)[1] | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | +48 85 | ||
| Паштовы індэкс | 16-050 | ||
| Нумарны знак | BIA | ||
| Сайт | michalowo.ug.gov.pl | ||
| Міхалова на мапе Польшчы Міхалова | |||
Міхало́ва (па-польску: Michałowo) — места ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы, сядзіба вяскова-гарадзкой гміны Міхалова. Згодна адміністрацыйнага падзелу 1975—1998 места належала Беластоцкаму ваяводзтву. Праз горад цячэ рака Супрасьль, прыток Нарава.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- першая палова 18 ст. — заснаваньне вёскі Нязбодча
- пачатак 19 ст. — Нязбодча з урочышчамі Рудая Крыніца, Лупеж Бор, Разэнталь і Сунохі пераходзіць у рукі Сэвярына Міхалоўскага, заснаваньне маёнтку Нязбудка
- 1832 — пачатак пабудовы тэкстыльнай хвабрыкі, пасяленьне атрымоўвае назву Міхалова, зьяўляюцца тут першыя немцы
- 1835 — пабудова першага лютэранскага малітоўнага дому і школы
- 1861 — пачынае дзейнічаць другая школа-кірха
- 1865 — адабраны Сэвярыну Міхалоўскаму (за удзел у студзеньскім паўстаньні) маёнтак набывае ген. Аляксандар фон Мінквіц
- 1868 — міхалоўскія немцы атрымоўваюць расейскае грамадзянства, заснаваньне Міхалоўскай воласьці
- 1890 — у Міхалове пражывае больш за 1000 немцаў, 980 габрэяў, 654 беларусаў і 376 палякі; пачынае дзейнічаць другая сынагога
- 1898 — першая забастоўка працоўных міхалоўскага тэкстыльнага заводу
- 1898 — адкрыцьцё новай мураваная кірхы
- 1906 — адкрыцьцё царквы сьв. Мікалая
- 1915 — 30% жыхароў Міхалова падаецца ў бежанства ў Расею
- 1916 — заснаваньне самастойнай каталіцкай парафіі (абхоплівае м.ін. Гарадок)
- 1918 — Міхалова пакідае 600 немцаў, польскія ўлады засноўваюць гміну Міхалова
- 1921 — у Міхалове праывае 887 габрэяў, 534 праваслаўных, 458 каталікоў, 291 лютэранаў, 6 уніятаў
- 1936 — у Міхалове праывае 732 габрэяў, 2741 праваслаўных, 2215 каталікоў, 190 лютэранаў
- міжваенны пэрыяд — у Міхалове дзейнічае 9 тэкстылных хвабрыкаў, дрэвапраапрацоўчы завод, хімічная хвабрыка, 12 прадуктавых і 8 прамысловых крамаў, 3 школы (польская, жыдоўская і нямецкая)
- 1939 — далучэньне да БССР, уваходзіць у Беластоцкі раён Беластоцкай вобласьці
- 1940—196 міхалоўскіх немцаў перасяляюцца ў Лодзь
- 1941 — пачатак нямецай акупацыі
- 1942 — нацысты вывозяць з Міхалова ў Беласток усіх жыдоў
- 1944 — адступаючыя немцы паляць усе хвабрыкі
- 1947 — заснаваньне першай сярэдняй школы
- 2009 — Міхалова атрымоўвае гарадзкія правы[2]
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жыхары Міхалова каталікі (парафія Божага Провіду ў на месцы[3]) з польскай нацыянальнай ідэнтыфікацыяй і этнічныя беларусы, у большасьці праваслаўныя (прыход прыход сьв. Міколы Чудатворцы на месцы[4]).
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Пачатковая школа ім. Ўладзіслава Сыракомлі з гімназіяй ім. Лешка Носа
- Kамплекс школаў у Міхалове (тэхнікум і ліцэй)
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнікі архітэктуры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Царква Сьв. Мікалая — збудаваная ў 1906—1908 гадах у псэўдарускім стылю
- Касьцёл Провіду Божага — збудаваны ў 1906—1909 гадах у нэагатыцкім стылю
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сынагога — пабудаваная к. 1900 году, спаленая ў час Другой сусьветнай вайны
- Пратэстанцкая кірха — пабудаваная ў 1898 г., разабраная ў 1949 г.
Вядомыя выхадцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 23 чэрвеня 2015 г.
- ↑ Leszek Nos Monografia Gminy Michałowo (пол.). Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Michałowskiej. — Białystok 1996. Праверана 22 чэрвеня 2015 г.
- ↑ Parafia Opatrzności Bożej (Michałowo) (пол.) Parafie. Archidiecezja Białostocka. Праверана 23 чэрвеня 2015 г.
- ↑ Parafia Prawosławna p.w. św. Mikołaja Cudotwórcy w Michałowie (пол.) Праверана 25 чэрвеня 2015 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| |||||||||||||
| ||||||||||||||||
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
