Перайсьці да зьместу

Міхайла Галоўка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міхайла Галоўка
Міхайла Галоўка
Міхайла Галоўка
Народны дэпутат Украіны
12 сьнежня 2012 — 29 жніўня 2019
Прэзыдэнт Віктар Януковіч,
Аляксандар Турчынаў (в.а.)
Пятро Парашэнка
Уладзімер Зяленскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся3 траўня 1983(1983-05-03) (42 гады)
Токы
Падвалачыскі раён
Тэрнопальская вобласьць
УССР, СССР
ПартыяУА «Свабода» (з 2002)
Сужэнец Мар'яна
Дзеці Гардзей
Лук'ян
Багдан
Макар

Міхайла Іосіфавіч Галоўка (па-ўкраінску: Михайло Йосифович Головко) — украінскі палітык, Народны дэпутат Украіны 7-га і 8-га скліканьня, чалец УА «Свабода». З 2020 да 2024 году — галава Тарнопальскай абласной рады.


Нарадзіўся ў вёсцы Токы Тэрнопальскай вобласьці. Скончыў школу №9 Тарнопаля а пасьля яе Тарнопальскую Акадэмію народнага гаспадарства (зараз гэта Заходнеўкраінскі нацыянальны ўніверсітэт). З 2002 году зьяўляецца чальцом УА «Свабода». Ў 2006 годзе ўзначаліў Тарнопальскую гарадзкую арганізацыю партыі. На мясцовых выбарах ў тым жа годзе атрымаў мандат дэпутата Тарнопальскай гарадзкой рады. Таксама балятаваўся пад нумарам 37[2] сьпісу «Свабоды» ў Парлямент, але сьпіс атрымаў падтрымку толькі 0,36%[3] і не атрымаў мандатаў. На датэрміновых выбарах 2007 году ізноў балятаваўся ў Парлямент па сьпісе «Свабоды» пад нумарам 56, сьпіс атрымаў 0,76%[4] і не прыняў удзел ў размеркаваньні мандатаў. У 2011 годзе скончыў аспірантуру Тарнопальскага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэту імя Івана Пулюя. У 2012 годзе атрымаў дыплём па спецыяльнасьці «Правазнаўства» ў Міжрэгіянальнай акадэміі кіраваньня персаналам.

У 2012 годзе быў вылучаны на выбарах ў Парлямент па квоце УА «Свабода» як адзіны кандыдат ад апазыцыйных сілаў ў 164 акрузе (паўночны ўсход Тарнопальскай вобласьці), дзе і здабыў перамогу. Яго падтрымалі 52 212 выбаршчыкаў ці 45,33%[5]. У Вярхоўнай Радзе 7-га скліканьня быў намесьнікам старшыні камітэту з пытаньняў эканамічнай палітыкі[6]. На выбарах ў Парлямент 2014 году ізноў абраны дэпутатам па 164 акрузе з вынікам 35,64%[7]. Ў Парляменце 8-га скліканьня быў чальцом камітэту з пытаньняў падатковай і мытнай палітыкі. Міхайла Галоўка балятаваўся і ў трэці раз па 164 акрузе на выбарах 2019 году, але мінімальна саступіў кандыдату ад партыі Слуга Народу Ігару Васыліву. Кандыдатуру Міхайла Галоўкі падтрымала 18 068 выбаршчыкаў ці 20,94%[8].

На мясцовых выбарах 2020 году быў абраны дэпутатам Тарнопальскай абласной Рады ад «Свабоды». 25 лістапада 2020 году яго было абрана Галавой абласной рады[9]. 26 чэрвеня 2023 году супрацоўнікі Нацыянальнага антыкарупцыйнага бюро і Спецыялізаванй антыкарупцыйнай пракуратуры затрымалі Міхайла Галоўку па падазрэньні ў атрыманьні хабара[10]. Па зьвестках сьледчых Галоўка з памочнікамі запатрабавалі ў прадпрыемцы-валянцёра 2,4 млн. грывень. 26 кастрычніка 2023 быў звольнены з пасады галасаваньнем дэпутатаў[11]. 29 чэрвеня за Міхайла Галоўку было ўнесена 805 тыс. грыўняў заставы і ён выйшаў на свабоду[12]. Быў зьмешчаны пад дамашні арышт[13] ў Тэрнопалі. 1 жніўня 2024 году Восьмы апеляцыйны адміністрацыйны суд Львова задаволіў пазоў Міхайла Галоўкі і аднавіў[14] яго на пасадзе галавы Тарнопальскай абласной Рады. Але дэпутатамі адразу ж ізноў быў быў паўторна звольнены[15].


Прыхільна ставіцца да амерыканскага Прэзыдэнта Дональда Трампа[16].

  1. ^ http://w1.c1.rada.gov.ua/pls/site2/p_deputat?d_id=15813&skl=9
  2. ^ Усеўкраінскае аб’яднаньне «Свабода» — ЦВК Украіны (укр.)
  3. ^ Ведамасьці пра падлік галасоў выбаршчыкаў ў межах Украіны — ЦВК Украіны (укр.)
  4. ^ Ведамасьці пра падлік галасоў выбаршчыкаў ў межах Украіны — ЦВК Украіны (укр.)
  5. ^ Аднамандатная выбарчая акруга №164 (Тэрнопальская вобласьць) (укр.)
  6. ^ Головко Михайло Йосифович Голова Тернопільської обласної ради (укр.)
  7. ^ Аднамандатная выбарчая акруга №164 (Тарнопальская вобласьць) (укр.)
  8. ^ Відомості про підрахунок голосів виборців в одномандатному виборчому окрузі №164 (Тернопільська область) (укр.)
  9. ^ Былы нардэп Міхайла Галоўка абраны галавою Тэрнопальскай абласной Рады(недаступная спасылка) (укр.)
  10. ^ Працаўнікі НАБУ затрымалі старшыню абласной рады Міхайла Галоўка і намеснікаў старшыні Тарнопальскай ОВА (Відэа) (укр.)
  11. ^ Сесія Тарнопальскай абласной рады: ці звольнілі з пасады Міхайла Галоўка (укр.)
  12. ^ Старшыню Тэрнопальскай абласной рады вызвалілі з-пад варты пасля ўнясення залогу (укр.)
  13. ^ Суд змяніў меру стрыманьня старшыні Тарнопальскай абласной рады (укр.)
  14. ^ Міхайла Галоўка вярнулі на пасаду старшыні Тарнопальскай абласной рады (укр.)
  15. ^ Дэпутаты Тэрнопальскай абласной рады зноў звольнілі Галоўка, які праз суд вярнуўся на пасаду (укр.)
  16. ^ Міхайла Галоўка: Трамп - амерыканскі нацыяналіст які адстойвае інтарэсы сваёй краіны(недаступная спасылка) (укр.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]