Перайсьці да зьместу

Шаўкат Мірзіяеў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Мірзіяеў, Шаўкат»)
Шаўкат Мірзіяеў
лац. Šaŭkat Mirzijajeŭ
па-ўзбэцку: Shavkat Miromonovich Mirziyoyev
па-ўзбэцку: Шавкат Миромонович Мирзиёев
Прэзыдэнт Ўзбэкістану
2016  цяперашні час
Папярэднік Іслам Карымаў
прэм’ер-міністар Рэспублікі Ўзбэкістан
12 сьнежня 2003 году  2016
Папярэднік Уткір Салтанаў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся24 ліпеня 1957(1957-07-24)[1][2] (68 гадоў)
Замінскі раён, Джызацкая вобласьць, Узбэцкая ССР, СССР
Партыя
Адукацыя
Сужэнец Зіраатхон Хашымава[d]
Дзеці Saida Mirziyoyeva[d] і Shakhnoza Mirziyoyeva[d]
Узнагароды
ордэн Аляксандра Неўскага Ордэн «Дуслык» ордэн князя Яраслава Мудрага I ступені Ордэн Залатога Арла ордэн Дастык I ступені Order of State of Republic of Turkey ордэн «Мехнат шухраці» ордэн «Данакер» Order of the Crown Supreme Order of Turkic World
Сайт president.uz (анг.) (узб.) (рас.)
яры прыхільнік захаваньня СССР. Потым стаў неабмежаваным уладаром Узбэкістану

Шаўкат Мірамонавіч Мірзіяеў (Мірзіёеў; па-ўзбэцку: Шавкат Миромонович Мирзиёев / Shavkat Miromonovich Mirziyoyev; нарадзіўся 24 ліпеня 1957 году, Замінскі раён, Джызацкая вобласьць, Узбэцкая ССР, СССР) — узбэцкі дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністар Рэспублікі Ўзбэкістан з 12 сьнежня 2003 году, часовы выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Ўзбэкістану з 8 верасьня 2016 году[3][4][5][6][7]. Раней зьяўляўся кіраўніком Комплексу па пытаньнях сельскай і воднай гаспадаркі, перапрацоўкі сельгаспрадукцыі й спажывецкіх тавараў з 12 сьнежня 2003 году, кіраўніком адміністрацыі (хакімам) Самаркандзкай вобласьці (2001—2003) і Джызацкай вобласьці (1996—1999).

У кастрычніку 2021 года Шаўкат Мірзіёеў быў пераабраны прэзідэнтам Узбекістана.

Жыцьцяпіс да дзяржаўнае дзейнасьці

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У большасьці крыніцаў пра яго жыцьцё сьцьвярджалася, што ён нарадзіўся ў Замінскім раёне Джызацкай вобласьці Ўзбэкістана, але яго бацькі былі з ваколіцы Істараўшана, вёскі Яхтан Ганчынскага раёну Таджыцкай ССР.

У 1981 годзе Мірзіяеў скончыў Ташкенцкі інстытут ірыгацыі й мэліярацыі (Ташкенцкі інстытут ірыгацыі й мэханізаваньня сельскай гаспадаркі (з 2004 году), атрымаў адукацыю па спэцыяльнасьці «інжынер-мэханік».

З 1981 па 1992 год Мірзіяеў працаваў у Ташкенцкім інстытут ірыгацыі й мэліярацыі — быў спачатку малодшым навуковым супрацоўнікам сакратаром камсамольскай арганізацыі, пазьней — парторгам інстытуту. У тым жа вну Мірзіяеў атрымаў ступень кандыдата тэхнічных навук. Самай высокай пасадай, якую ён займаў у інстытуце да 1992 году, стала пасада першага прарэктара інстытуту.

Дзяржаўная дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У 1990 годзе Мірзіяеў быў абраны дэпутатам Вярхоўнай рады Ўзбэкістану, а ў 1994 годзе ён быў абраны й у новы сабор краіны (Вярхоўны Мачліс). У 1992 годзе Мірзіяеў стаў кіраўніком Мірзаўлугбецкага раёну Ташкента.

У 1996 годзе ўказам прэзыдэнта Ўзбэкістану, Іслама Карымава Мірзіяеў, быў прызначаны панам Джызацкой вобласьці Ўзбэкістану. У 1999 годзе ён пераабіраўся ў Вярхоўны Мачліс другога скліканьня ад Джызацкай вобласьці, і захоўваў мандат да 2004 году. У 2001 годзе Мірзіяеў стаў панам Самаркандзкай вобласьці Ўзбэкістана. З 12 сьнежня 2003 году прэм’ер-міністар Ўзбэкістану. Будзе выбірацца на пасаду Прзыдэнта Ўзбэкістану[8].

У кастрычніку 2021 года Шаўкат Мірзіёеў быў пераабраны прэзідэнтам Узбекістана.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]