Мінангкабаў (мова)
Мова Мінангкабаў | |
Bahasa Minangkabau | |
[[Файл:Sumatra Ethnic Groups Map en.svg|]] Мапа мовы мінангкабаў на Суматры паказана светла- і цёмна-аліўкавым колерам | |
Ужываецца ў | Інданэзія, Малайзія |
---|---|
Рэгіён | Правінцыя Бенгкулу[d], Правінцыя Заходняя Суматра[d] і Суматра |
Колькасьць карыстальнікаў | 5,5 млн ў Інданэзіі, 901 000 у Малайзіі (2016)[1] (2000) |
Клясыфікацыя | Аўстранэзійскія
|
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | ![]() |
Статус: | 5 Разьвіваецца[d][2] |
Пісьмо | лацінскае пісьмо і Jawi[d] |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | min |
ISO 639-2(Б) | min |
ISO 639-3 | min |
Мінангкабаў (саманазва: Baso Minang (kabau); па-інданэзійску: Bahasa Minangkabau) — мова аўстранэзійскай сям’і, распаўсюджаная сярод народа мінангкабаў на Заходняй Суматры, у заходняй частцы Рыаў, а таксама — у некалькіх супольнасьцях народу мінангкабаў ў розных гарадах Інданэзіі[3]. Таксама распаўсюджаны ў некаторых рэгіёнах Малайзіі сярод мігрантаў з рэгіёну Мінанг на Суматры, і ў правінцыі Ачэх, дзе ён называецца Aneuk jamee.
З-за вялікага граматычнага падабенства і ўзаемапранікненьня лексыкі паміж мінангкабаў і малайскай мовы ў Малайзіі мінангкабаў часам разглядаецца як дыялект малайскай мовы, нягледзячы на тое, што ён належыць да іншай падгрупы заходнезондзкіх моваў.
Дыялекты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мова мінангкабаў складаецца зь некалькіх дыялектаў, якія часам розьняцца нават у суседніх вёсках, аддзеленых адна ад аднае, напрыклад, ракой. У зносінах паміж прадстаўнікамі розных рэгіёнаў пераважае падангзкі дыялект.
Прыклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мінангкабаў: | Sarang kayu di rimbo tak samo tinggi, kok kunun manusia |
Інданэзійская: | Pohon di rimba tidak sama tinggi, apalagi manusia |
Беларуская: | Дрэвы ў джунглях ня ўсе аднолькава высокія, а тым больш людзі. |
Мінангкабаў: | Co a koncek baranang co itu inyo |
Інданэзійская: | Dia berenang seperti katak |
Беларуская: | Ён плавае як жаба (= марнатравіць час) |
Мінангкабаў: | Indak buliah mambuang sarok disiko! |
Інданэзійская: | Tidak boleh membuang sampah di sini! |
Беларуская: | Выкідаць тут сьмецьце забаронена! |
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Joshua Project People Groups joshuaproject.net Праверана 2 July 2015 г.
- ^ Ethnologue — 25 — Dallas, Texas: SIL International, 2022.
- ^ Kajian Serba Linguistik : Untuk Anton Moeliono Pereksa Bahasa (2000)
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Tata Bahasa Minangkabau, Gerard Moussay (original title La Langue Minangkabau, translated from French by Rahayu S. Hidayat), ISBN 979-9023-16-5.
- Зарбалиев Х. М. Язык минангкабау. — М.: Наука, 1987. — 78 с — (Языки народов Азии и Африки).
- Sabariah Hj. Md. Rashid, Media Sandra Kasih. «The Minangkabau Terms of Address for Children, Teenagers and Adults: A Sociolinguistic Perspective». — «Jurnal Bahasa Jendela Alam». Kuala Lumpur: Persatuan Bahasa Moden Malaysia, 2006, Jilid/Volume 4, 590—601.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
![]() |
Вікіпэдыя мае вэрсію Laman Utamo мовай |