Перайсьці да зьместу

Міляд Магамадзі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міляд Магамадзі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 29 верасьня 1993(1993-09-29)[1] (33 гады)
Рост 1,78 м
Вага 79 кг
Пазыцыя флянгавы паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб МЛ Віцебск
Нумар 5
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2014—2016 Раг Аган[d] 44 (0)
2016—2019 Ахмат Грозны 78 (3)
2019—2021 Гент 47 (2)
2021—2024 АЕК Атэны 48 (1)
2024 Адана Дэмірспор 15 (0)
2024—2026 Пэрсэпаліс Тэгеран 46 (0)
2026—4 МЛ Віцебск
Зборныя
2015—2016 Іран (да 23)[d] 15 (3)
2015—4 Іран 79 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
27 чэрвеня 2026.

Міля́д Магамадзі́ (па-пэрсыдзку: ميلاد محمدی کشمرزی‎‎; нар. 29 верасьня 1993 году) — іранскі футбаліст, левы абаронца віцебскага МЛ і нацыянальнай зборнай Ірану.

Пачынаў кар’еру ў клюбе «Раг Аган», у якім дэбютаваў у іранскай Про-лізе. У ліпені 2015 году Магамадзі праходзіў прагляд у аўстрыйскім клюбе «Штурм», але застаўся ў Іране. 6 лютага 2016 году абаронца падпісаў кантракт з расейскім клюбе «Церак» з Грознага да 2019 году[2][3]. Міляд дэбютаваў за каманду ў якасьці запаснога гульца 2 красавіка 2016 года ў пераможным матчы супраць махачкалінскага «Анжы». Сэзон 2016—2017 гадоў Магамадзі пачаў удала, гуляючы на пазыцыі левага абаронцы аддаўшы 4 галявыя перадачы, але пасьля сэзону 2018—2019 гадоў пакінуў «Ахмат» (як пачаў называцца «Церак»)[4].

Магамадзі ў складзе «Генту».

У ліпені 2019 году Магамадзі падпісаў кантракт з бэльгійскім клюбам «Гент»[5]. 25 ліпеня дэбютаваў за клюб, выйшаўшы на замену ў хатнім матчы супраць «Віітарулу» ў адборачных раўндах Лігі Эўропы. Быў адным з ключавых гульцоў каманды ў многіх матчах, але таксама быў карысны ў атацы праз дапамогу камандзе ў важных галах[6]. 17 верасьня 2021 году іранец падпісаў трохгадовы кантракт з грэцкім клюбам АЕК пасьля таго, як быў звольнены з Генту 25 жніўня[7]. 26 студзеня 2024 году абаронца перайшоў у турэцкі клюб «Адана Дэмірспор». Клюб абвесьціў аб падпісаньні з футбалістам 2,5-гадовага кантракту, што замацавала абавязацельствы Магамадзі перад «Адана Дэмірспор» да лета 2026 году. Пра пераход паведамілі розныя спартовыя выданьні, у тым ліку Footballi[8]. Тым ня менш, ужо ў канцы лета гулец сышоў з каманды. 20 жніўня 2024 году Магамадзі далучыўся да клюбу «Пэрсэпаліс» з роднай краіны, падпісаўшы двухгадовы кантракт[9][10]. У ліпені 2026 году далучыўся да віцебскага МЛ[11].

Карлуш Кейраш запрасіў Магамадзі на збор зборнай Ірану ў чэрвені 2015 году. Дэбютаваў у складзе нацыянальнай каманды ў таварыскім матчы супраць зборнай Узбэкістану 11 чэрвеня 2015 году, а таксама быў на лаўцы запасных 16 чэрвеня ў адборачным матчы чэмпіянату сьвету супраць зборнай Туркмэністану. Абаронца быў улучаны ў склад зборнай на чэмпіянат сьвету 2018 году ў Расеі[12][13], дзе стаў вядомым, калі паспрабаваў, але ня здолеў зрабіць экстравагантны ўкід мяча з-за лініі, на 93-й хвіліне, калі Іран саступіў зборнай Гішпаніі зь лікам 1:0[14].

АЕК:

  1. ↑ Milad Mohammadi // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ↑ Milad Mohammadi joins Russian Premier League club Terek Grozny
  3. ↑ РФК "Терек" Грозный им. А. А. Кадырова
  4. ↑ Милад Мохаммади и Беким Балай покидают "Ахмат". Спасибо за все, друзья!. FC Akhmat Grozny (27.05.2019).
  5. ↑ Iran’s Milad Mohammadi Signs for KAA Gent
  6. ↑ گل تماشایی میلاد محمدی برای تیم خنت. خبرگزاری مهر — اخبار ایران و جهان — Mehr News Agency (25.01.2021).
  7. ↑ Milad Mohammadi joins AEK FC!. aekfc.gr (17.09.2021).
  8. ↑ میلاد محمدی با قراردادی 2.5 ساله رسما به آدنا دمیراسپور ترکیه پیوست. Footballi (26.01.2024).
  9. ↑ بمب دیرهنگام پرسپولیس ترکید/میلاد محمدی در اردوگاه سرخ - خبرگزاری مهر — اخبار ایران و جهان — Mehr News Agency. www.mehrnews.com (19.08.2024).
  10. ↑ بمب سرخپوشان بالاخره ترکید؛ میلاد محمدی به پرسپولیس پیوست. ایرنا (19.08.2024).
  11. ↑ Защитник сборной Ирана Милад Мохаммади перешёл в "МЛ Витебск" (рас.). Football.by (2026-07-19). Праверана 2026-08-03 г.
  12. ↑ World Cup 2018: All the confirmed squads for this summer’s finals in Russia
  13. ↑ World Cup 2018: Iran head coach Carlos Queiroz names final squad // BBC Sport, 04.06.2018 г.
  14. ↑ World Cup 2018: Iran 0-1 Spain - the throw-in everyone is talking about. BBC Sport (20.06.2018).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]