Мількі (Гарадзенская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мількі
трансьліт. Miĺki
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Іўеўскі
Сельсавет: Юрацішкаўскі
Насельніцтва: 25 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1595
Паштовы індэкс: 231350
СААТА: 4229857106
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°6′51″ пн. ш. 25°51′19″ у. д. / 54.11417° пн. ш. 25.85528° у. д. / 54.11417; 25.85528Каардынаты: 54°6′51″ пн. ш. 25°51′19″ у. д. / 54.11417° пн. ш. 25.85528° у. д. / 54.11417; 25.85528
Мількі на мапе Беларусі ±
Мількі
Мількі
Мількі
Мількі
Мількі
Мількі

Мі́лькі[1]вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Юрацішкаўскага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Трабскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 49 рэвіскіх душ, 2 жыхары адносіліся да вольных сялянаў, дзяржаўная ўласнасьць. У 1897 г. 24 двары, 170 жыхароў, дзейнічаў хлебазапасны магазін. У 1909 г. 20 двароў, 165 жыхароў, якія мелі 98 дзесяцін зямлі, 55 кароў, 15 коней. Працавала школа граматы.

У 1921—1939 гг. у Трабскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы.

З 12 кастрычніка 1940 году вёска (44 двары, 270 жыхароў) у Трабскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. З 26 чэрвеня 1941 году да 7 ліпеня 1944 году пад нямецкай акупацыяй. У 1949 г. арганізаваны калгас імя С. М. Будзённага. З 20 студзеня 1960 году ў Іўеўскім раёне. Уваходзіла ў саўгас «Чарнэлі». З 3 траўня 1962 году ў Юрацішкаўскім пасялковым савеце. У 1970 г. 159 жыхароў. Да 1972 г. працавала пачатковая школа. Потым у складзе калгасу «Чарнэлі». Дзейнічалі клюб, крама. У 1999 г. 32 двары, 51 жыхар.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2010 год — 25 чалавек[2]
  • 1999 год — 51 чалавек, 32 двары

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 218
  2. ^ Вынікі перапісу

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.