Мікі ван дэ Вэн
| Мікі ван дэ Вэн | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 19 красавіка 2001 (24 гады) | |
| Рост | 193 см | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Тотэнгэм Готспур | |
| Нумар | 37 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2019—2021 | Валендам | 45 (2) |
| 2021—2023 | Вольфсбург | 38 (1) |
| 2023— | Тотэнгэм Готспур | 52 (6) |
| Зборныя | ||
| 2022—2023 | Нідэрлянды (да 21)[d] | 11 (0) |
| 2023— | Нідэрлянды | 17 (1) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Мі́кі ван дэ Вэн (па-нідэрляндзку: Micky van de Ven; нар. 19 красавіка 2001 году) — нідэрляндзкі футбаліст, цэнтральны абаронца ангельскага клюбу «Тотэнгэм Готспур» і нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць]Кар’еру пачаў у другім дывізіёне нідэрляндзкага першынства ў клюбе «Валендам»[1]. У першым поўным сэзоне быў прызначаны капітанам каманды, а таксама дапамог клюбу дабрацца да плэй-оф[1]. Ван дэ Вэн перайшоў у нямецкі клуб «Вольфсбург» у 2021 годзе[2] і згуляў усе матчы каманды ў Бундэсьлізе, апроч аднаго, у сэзоне 2022—2023 гадоў, правёўшы адзіны гол у пераможным матчы супраць дортмундзкай «Барусіі»[1]. У тым сэзоне ван дэ Вэн стаў лідэрам у найвышэйшай хуткасьці сярод усіх абаронцаў Бундэсьлігі[3]. 8 жніўня 2023 году было абвешчана, што абаронца склаў шасьцігадовы кантракт з клюбам Прэм’ер-лігі «Тотэнгэм Готспур»[4]. Паведамлялася, што сума трансфэру склала блізу 50 мільёнаў эўра, што адпавядала рэкорднай суме клюбу за цэнтральнага абаронцу Крыстыяна Рамэра, які быў набыты летась[5]. Нідэрляндзец дэбютаваў 13 жніўня ў першым туры сэзону 2023—2024 гадоў, выйшаўшы ў пачатковым складзе ў выязным матчы супраць «Брэнтфарду»[6]. 7 кастрычніка 2023 году ён правёў свой першы гол у ангельскай лізе ў пераможным матчы «Тотэнгэму» над «Лутан Таўн», які скончыўся зь лікам 1:0[7]. Ван дэ Вэн атрымаў некалькі траўмаў за час сэзону 2024—2025 гадоў. Не зважаючы на гэтая пашкоджаньні, абаронца быў прызнаны самым хуткім гульцом Прэм’ер-лігі, маючы максымальную хуткасьць у 37,1 км/г[8]. Абаронца ўпершыню стаў капітанам «Тотэнгэму» 30 верасьня 2025 году ў матчы Лігі чэмпіёнаў супраць нарвэскага «Будэ-Глімту». У той сустрэчы ён таксама адзначыўся голам, але каманды разышліся ўнічыю[9].
Міжнародныя
[рэдагаваць | рэдагаваць]У кастрычніку 2022 году ван дэ Вэн разглядаўся як адзін з кандыдатаў на месца ў складзе зборнай Нідэрлянаў на чэмпіянат сьвету 2022 году[10], аднак у фінальную заяўку ня трапіў. У жніўні 2023 году атрымаў свой першы афіцыйны выклік у склад зборнай ад галоўнага трэнэра Рональда Кумана на два адборачныя матчы да Эўра-2024 супраць зборных Грэцыі і Ірляндыі[11]. 13 кастрычніка ван дэ Вэн дэбютаваў у складзе каманды у адборачным матчы да чэмпіянату Эўропы супраць зборнай Францыі, замяніўшы Натана Аке на 80-й хвіліне[12]. 29 траўня 2024 году ван дэ Вэн быў улучаны ў склад каманды на чэмпіянат Эўропы 2024 году[13].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць]«Тотэнгэм Готспур»:
- Пераможца Лігі Эўропы: 2025
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- ^ а б в Micky van de Ven: who is Wolfsburg's lightning-fast Dutch defender?
- ^ A 'Cruyffian' talent set for Premier League move?. BBC Sport (07.07.2023).
- ^ Micky van de Ven: who is Wolfsburg's lightning-fast Dutch defender?. Bundesliga.
- ^ Van de Ven arrives from VfL Wolfsburg. Tottenham Hotspur F.C. (08.08.2023). Архіўная копія ад 08.12.2023 г.
- ^ Spurs complete Van de Ven signing. The Athletic.
- ^ Spurs kick off post-Harry Kane era with 2–2 draw at Brentford // The National, 13.08.2023 г.
- ^ Anderson, Jess. Luton Town 0–1 Tottenham Hotspur // BBC Sport, 07.10.2023 г.
- ^ Tweedale, Ali (25.03.2025) PL fastes players 24/25. Premier League.
- ^ Micky van de Ven hoped for a better Tottenham performance on his special night. Wilts and Gloucestershire Standard (01.10.2025).
- ^ Van Gaal neemt 39 spelers op in voorlopige selectie voor WK // Royal Dutch Football Association, 21.10.2022 г.
- ^ Drie debutanten in definitieve selectie Oranje // KNVB, 01.09.2023 г.
- ^ Debutanten Van de Ven en Maatsen tegen Griekenland op tribune // 13.10.2023 г.
- ^ Netherlands Euro 2024 squad: Ian Maatsen dropped, Georginio Wijnaldum and Daley Blind retained. The New York Times (29.05.2024).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball
Тотэнгэм Готспур — цяперашні склад
|
|---|
|
1 Вікарыё · 3 Дрэгушын · 4 Данза · 6 Пальіньня · 7 Сыманс · 8 Бісума · 9 Рышарлісан · 10 Мэдысан · 11 Тэль · 13 Удогі · 14 Грэй · 15 Бэргваль · 17 Рамэра · 19 Саланке · 20 Кудус · 21 Кулушэўскі · 22 Джонсан · 23 Пора · 24 Спэнс · 25 Такаі · 28 Адабэр · 29 Сар · 30 Бэнтанкур · 31 Кінскі · 33 Дэйвіс · 37 ван дэ Вэн · 39 Калё Муані · 40 Остын · 44 Скарлет · Трэнэр: Франк |