Перайсьці да зьместу

Мікіта Забуга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікіта Забуга
Дата нараджэньня 21 лютага 1981(1981-02-21) (45 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак бізнэсмэн, афіцэр, палітык
Сябра ў Воля[d]
Узнагароды
Мэдаль Ордэна Пагоні Гонар і Годнасьць За плённую працу на карысць Беларусі
War Veteran (honorary status in Ukraine)

Мікіта Забуга — беларускі грамадзкі дзеяч, прадпрымальнік і дабрачынца, актывіст беларускай дыяспары ў Літоўскай Рэспубліцы.

Скончыў Гарадзенскі ліцэй, у 2002 г. скончыў Акадэмію МУС Беларусі. На пачатку дзьвюхтысячных гадоў працаваў сьледчым ва Ўпраўленьні Сьледчага камітэту па Менскай вобласьці, а таксама ў атрадзе апэратыўнага рэагаваньня і вышуку ДАІ УУС Гарадзенскага аблвыканкаму.

У Літоўскай Рэспубліцы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У 2003 г. звольніўся, пераехаў у Літоўскую Рэспубліку, дзе займаўся прыватным бізнэсам, адначасова маючы бізнэс на тэрыторыі Беларусі. У Літоўскай Рэспубліцы атрымаў юрыдычную адукацыю, пазьней скончыў Оксфардзкі ўнівэрсытэт.

У 2013 г. выступіў спонсарам усталяваньня помніка ў гонар 150-годзьдзя паўстаньня Кастуся Каліноўскага каля вёскі Слабодка ў Варнянскім сельсавеце Астравецкага раёну[1].

У 2015 годзе ўвайшоў у склад рады Таварыства беларускай культуры ў Літве.

Прафінансаваў адкрыцьцё мэмарыяльнай дошкі ў гонар паэта і святара Казімера Сваяка ў Вільні ў 2016 г.

Удзельнічаў у раскопках парэшткаў Кастуся Каліноўскага ў Вільні ў 2017 г. Сьвятлана Ціханоўская пазьней узнагародзіла дасьледчыкаў Знакам пашаны.

Удзельнічаў у стварэньні «пашпарту Новай Беларусі»[2]. Геральдычная рада «Пагоня» на чале зь ім распрацавала дызайн дакумэнта, а таксама дызайн і праекты статутаў узнагародаў Аб’яднанага пераходнага кабінэту і Мэдаля за баявыя заслугі, які ўручае Рада БНР.

Удзельнічаў добраахвотнікам у вайне ва Ўкраіне ў складзе Палка імя Кастуся Каліноўскага[3].

З 2025 г. займае пасаду старшыні Часовай вайсковай камісіі Беларускай Вызвольнай Арміі[4].

У 2026 г. абраны ў склад Каардынацыйнай рады беларускіх дэмакратычных сілаў як першы нумар у сьпісе руху «Воля»[5].

Расьсьледаваньне Беларускага расьсьледавальніцкага цэнтра

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У 2024 годзе Мікіта Забуга згадваўся ў расьсьледаваньні Беларускага расьсьледавальніцкага цэнтра, прысьвечаным праекту пашпарта Новай Беларусі. Паводле расьследаваньня, Забуга рэкамэндаваў летувіскую кампанію UAB Garsų pasaulis, якая мела вопыт вырабу біямэтрычных пашпартоў для шэрагу краінаў, у якасьці патэнцыйнага партнэра праекта[6]. У тым жа расьсьледаваньні сьцьвярджалася, што UAB Garsų pasaulis мае сувязі зь беларускім бізнэсоўцам Віктарам Шаўцовым, якога шэраг СМІ называлі «кашальком» Аляксандра Лукашэнкі[6].

Паводле Забугі, пра нібыта сувязь кампаніі з Шаўцовым яму не было вядома, а іншыя аналягічныя друкарскія дамы да партнэрства прыцягнуць не атрымалася. Публікацыю БРЦ ён назваў «заказным артыкулам з мэтай дыскрэдытацыі»[7].

Ад Рады БНР:

Ад Аб’яднанага пераходнага кабінэту Беларусі на чале зь Сьвятланай Ціханоўскай: