Мікола Сільвановіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Мікола Сільвановіч (1917, Вірадова (сёньня – Маладэчанскі раён) — 13 ліпеня 1975, Вініпэг), — беларускі пісьменьнік у Канадзе.

У паваеннай Нямеччыне Мікола Сільвановіч быў сярод арганізатараў літаб’яднаньня “Шыпшына”, у лягеры ў Герэнбэргу ля Штутгарту арганізаваў майстэрню беларускага мастацкага рамяства “Раніца”, вырабы якой – напрыклад, з саломкі – неаднаразова ўдзельнічалі і бралі прызы ў розных выставах.

Паштоўка “Вялікія дзеячы беларускага Адраджэньня” з маляванымі партрэтамі Кастуся Каліноўскага, Ігната Грынявіцкага, Францішка Багушэвіча, Пётры Крэчэўскага й Васіля Захаркі. Аўтар Мікола Сільвановіч. Нямеччына, 1948.

Менавіта Сільвановіч выдаў знакамітую паштоўку “вялікія дзеячы адраджэньня” з выявамі Каліноўскага, Грынявіцкага, Багушэвіча, Крэчаўскага і Захаркі.

Таксама, як і Грыцук, выехаў у Канаду, пасяліўся ў сярэдняй яе частцы, у Вініпэгу. Тут ён спрычыніўся да заснаваньня Беларускага нацыянальнага камітэту. Ад канца 1950-х Сільвановіч паступова пачаў згортваць кантакты зь беларускімі дзеячамі. Вядомы таксама як і паэт, хоць ні пры жыцьці, ні пасьля сьмерці ня выйшла ніводнай асобнай кнігі.