Перайсьці да зьместу

Мікола Грынчык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікола Грынчык
Дата нараджэньня 1 жніўня 1923(1923-08-01) або 1923[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 12 кастрычніка 1999(1999-10-12) або 1999[1]
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак літаратурны крытык, літаратуразнаўца, фальклярыст, навуковец
Навуковая сфэра літаратуразнаўства[1], літаратурная крытыка[1] і фальклярыстыка[1]
Месца працы
Сябра ў Саюз пісьменьнікаў СССР
Навуковая ступень доктар філялягічных навук[d] (1970)
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені
Заслужаны дзяяч навукі БССР

Мікола Грынчык (1 жніўня 1923, в. Быцень, Івацэвіцкі раён1999) — беларускі літаратуразнавец. Доктар філялягічных навук. Прафэсар. Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1977).

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. З сакавіка 1943 году — агентурны разьведчык партызанскага атраду «Савецкая Беларусь» Берасьцейскага злучэньня, зь ліпеня 1944 году — у Савецкай Арміі, на фронце. Быў цяжка паранены.

Пасьля вайны працаваў загадчыкам Быценьскага раённага аддзела сацыяльнага забесьпячэньня. У 1952 годзе скончыў літаратурны факультэт Гарадзенскага пэдагагічнага інстытуту. Настаўнічаў на Гарадзеншчыне.

Скончыў асьпірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1957), затым — навуковы супрацоўнік гэтага інстытуту. З 1970 годзе — загадчык катэдры беларускай літаратуры Гомельскага дзяржаўнага ўнівэсытэту. Адначасова ў 1973-1985 гг. — галоўны рэдактар рэспубліканскага навуковага міжведамаснага зборніка «Беларуская літаратура». З 1980 году — загадчык катэдры літаратуры Менскага інстытуту культуры.

Навуковая дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выступаў як крытык і літаратуразнавец з 1957 году. Аўтар манаграфій «Максім Багдановіч і народная паэзія» (1963), «Фальклёрныя традыцыі ў беларускай дакастрачніцкай паэзіі» (1969), «Шляхі беларускага вершаскладаньня» (1973), крытыка-біяграфічнага нарыса «Аркадзь Куляшоў» (1964), адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1966), «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (1969), «Истории белорусской дооктябрьской литературы» (1977), падручнікаў для студэнтаў філфака педінстытутаў «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры. 1917-1940» (1981), «Гісторыя беларускай літаратуры. XIX - пачатак XX ст.» (1981) і «Гісторыя беларускай літаратуры. Старажытны пэрыяд» (1985).

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені.

  1. ^ а б в г д Hrynčyk, Mìkola // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі