Перайсьці да зьместу

Мікола Ваўранюк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікола Ваўранюк
Род дзейнасьці грамадзкі дзяяч
Дата нараджэньня 1966(1966)
Месца нараджэньня Сьцяг Польшчы в. Тыневічы, Беластоцкае ваяводзтва, ПНР

Мікола Ваўранюк, або Мікалай Ваўранюк[1] (па-польску: Mikołaj Wawrzeniuk[2] нар. 1966, в. Тыневічы, Беластоцкае ваяводзтва, ПНР) — польскі палітык, беларускі журналіст, рэжысэр дакумэнтальных фільмаў[2], супрацоўнік Беларускага Радыё Рацыя ды тэлеканалу Белсат, вядучы тэлеперадачы «Беларускі тыдзень»[3]. Быў удзельнікам некалькіх беларускіх палітычных грамадаў: Беларускі клюб і Беларускае дэмакратычнае аб’яднаньне. Мікола Ваўранюк мае ўзнагароды за сваю кінавытворчасьць[4].

Мікалай Ваўранюк у 1996 годзе прыняў удзел у дзейнасьці аб'яднаньня «Бязьмежжа»[5][6].

Мікола Ваўранюк — адзін з заснавальнікаў «Басовішча»[7].

У 1999 годзе Мікола Ваўранюк зьняў стужку «Сьнілася Ганна...»[8][9]Польшча польская рэжысэр пра казаньне дзеда Аляксандра Раманчука, дзе кажа пра забойствы габрэяў у Другую сусьветную вайну на ПТБ-3 Беласток, а яго даўжыня 30 хвілін. Стужка мела другую ўзнагароду трэцяга «Міжнароднага фэстывалю тэлевізыйных фільмаў і эцьнічных праграмаў "Да дому"»[a].

У 2002 годзе зьняў «Іканастас і музыка» (Польшча, польская) пра мастака і музыку з Падляшша па імю Аляксандар Лось на ПТБ-3 Беласток[10].

3 кастрычніка 2022 году Мікола Ваўранюк сустрэўся са Сьвятланаю Ціханоўскаю ў Беластоку ў Беластоцкае кніжніцы[11].

У 2019 годзе напісаў пра фэст «Аптудэй», дзе польскія ўлады далі больш грошаў, чым на «Басовішча»[12].

Зьняў у 2014 годзе стужку «Гавораць беларусы Падляшша»[13] і выставіў яго ў Ютубе.

Мікола Ваўранюк зьняў наступныя стужкі:

  1. «Сьнілася Ганна...»[b][8][9] Польшча польская рэжысэр пра казаньне дзеда Аляксандра Раманчука, дзе кажа пра забойствы габрэяў у Другую сусьветную вайну на ПТБ-3 Беласток (30 хвілін) 1999
  2. «Вяртаньне прэзыдэнта»[c][14]Польшча польская рэжысэр зьмест невядомы на ПТБ-3 Беласток (16 хвілін) 1999
  3. «Іканастас і музыка»[d][15]Польшча польская рэжысэр пра мастака і музыку з Падляшша па імю Аляксандар Лось на ПТБ-3 Беласток 2002
  4. «За бочку мёду»[e][16] Польшча польская рэжысэр пра зьмены межаў паміж ПНР і СССР у 1945 годзе на прыкладзе вёскі Апока Вялікая (Падляскае ваяводзтва). Вёскі павінна была быць падзеленая на паловы і папалам адыйсьці да Польшчы і да СССР. Насельнікі перакупілі ўраднікаў за бочку мёду і ўся вёска адыйшла да Польшчы. Аднак насельнікі страцілі сувязі са знаёмымі і родзічамі. На ПТБ-3 Беласток (13 хвілін) 2003
  5. «Канцэрт жыцьця»[17] Польшча беларуская рэжысэр пра слухачоў перадачы «Канцэрт пажаданьняў» на Белсаце
  6. «Людвіка»[18][19] на Белсаце Польшча беларуская рэжысэр пра Аляксандру Кардзіс зь Вільні, яая хоча адрадзіць музэй братоў Луцкевічаў, які быў у 1920-я гады, 2013
  7. «Перапіс насельніцтва ў Польшчы - я беларус! - Мікола Ваўранюк.»[20] на Ютубе Польшча беларуская рэжысэр пра перапіс насельніцтва ў Польшчы 2021
  1. Па-польску: Międzynarodowym Festiwalu Telewizyjnych Filmów i Programów Etnicznych „At home”.
  2. Па-польску: Śniła mi się Hana...
  3. Па-польску: Powrót prezydenta.
  4. Па-польску: Ikonostas i muzyka.
  5. Па-польску: Za beczkę miodu.
  1. Мікалай Ваўранюк на Белсаце
  2. 1 2 Мікола Ваўранюк на Фільмвэб
  3. Тыдзень беларускі на ПТБ-3
  4. Узнагароды работнікаў ПТБ-3 Беласток
  5. Ніва № 1 (2330), 7 студзеня 2001 г. „Бязмежжа” ueber alles Аляксандр МАКСІМЮК
  6. Чартапалох на мяжы Мікалай Ваўранюк
  7. Басовішча-2005. Дасягненьні й пэрспэктывы (частка другая) на Радыё Свабода
  8. 1 2 Śniła mi się Hana... на Фільмвэб
  9. 1 2 Сьнілася Ганна
  10. Пра тры стужкі Міколы Ваўранюка(недаступная спасылка)
  11. Святлана Ціханоўская: ня толькі Спадарыня Прэзідэнт, але цяпер і гераіня кнігі на Часопісе
  12. Ахвочых дапамагчы ў арганізацыі менш, чым крытыкаў на Радыё Рацыя
  13. Гавораць беларусы Падляшша
  14. Powrót prezydenta на Фільмвэб
  15. Ikonostas i muzyka на Фільмвэб
  16. Za beczkę miodu на Фільмвэб
  17. «Канцэрт жыцьця» на Хвэйсбуку
  18. "Людвіка". Дакументальны фільм"
  19. «Людвіка» на Белсаце
  20. Перапіс насельніцтва ў Польшчы - я беларус! - Мікола Ваўранюк. на Ютубе

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]