Мікалай Цытовіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Мікалай Цытовіч
Дата нараджэньня 13 (26) траўня 1900
Месца нараджэньня Мхінічы, Мхініцкая воласьць, Чэрыкаўскі павет, Магілёўская губэрня, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 26 красавіка 1984(1984-04-26) (83 гады)
Месца сьмерці Масква, СССР
Месца пахаваньня Увядзенскія могілкі
Грамадзянства СССР
Месца вучобы Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы ўнівэрсытэт
Занятак навуковец па вывучэньні Зямлі
Навуковая сфэра мэханіка грунтоў
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Узнагароды
Сталінская прэмія ордэн Леніна Герой Сацыялістычнай Працы ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР ордэн «Знак Пашаны» мэдаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Заслужаны дзяяч навукі і тэхнікі РСФСР

Мікала́й Алякса́ндравіч Цыто́віч (26 траўня 1900; в. Мхінічы, Чэрыкаўскі павет[1],[2] (паводле іншых зьвестак в. Бель Крычаўскага павету[3]), Магілёўская губэрня, Расейская імпэрыя, цяпер Краснапольскі раён Магілёўскай вобласьці — 26 красавіка 1984) — навуковец у галіне мэханікі грунтоў і інжынернай геалёгіі; заснавальнік інжынернага мерзлатазнаўства (геакрыялёгіі) і геамэханікі. Герой Сацыялістычнай Працы (1980), Заслужаны дзеяч навукі й тэхнікі Расеі (1960), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1952), член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1943).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў Петраградзкі інстытут грамадзянскіх інжынераў (1927). Абараніў кандыдацкую дысэртацыю на тэму «Распределение напряжений в грунтах при действии местной неравномерной нагрузки» (1931), доктарскую — «Вопросы механики грунтов в инженерной практике» (1940). Працаваў прафэсарам Ленінградзкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, кіраваў лябараторыяй фізыкі й мэханікі мёрзлых грунтоў інстытута мерзлатазнаўства Акадэміі навук СССР, дырэктарам Якуцкага філіяла Сібірскага адзьдзяленьня АН СССР.

Прымаў удзел у будаўніцтве Ангарскай, Куйбышаўскай (зараз Самарскай), Валгаградзкай і Вілюйскай ГЭС.

Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна (1953, 1970, 1980), двума ордэнамі Чырвонай Зоркі (1945), ордэнам «Знак Пашаны» (1952)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Профіль на афіцыйнай старонке РАН
  2. ^ Цытович Николай Александрович (рас.)  — артыкул зь Вялікай савецкай энцыкляпэдыі (3-е выданьне)
  3. ^ Шепелёв В. В. К 100-летию Цытовича — основателя Якутской научной базы Академии наук СССР (рас.)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Цытовіч М. А. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 15. — С. 155. — 512 с — 10 000 экз. — ІSBN 985-11-0279-2.