Мікалай Хмяльніцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мікала́й Мікала́евіч Хмяльні́цкі — беларускі літаратуразнаўца. Кандыдат філялягічных навук, дацэнт катэдры славянскіх літаратураў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

Скончыў філялягічны факультэт БДУ (1992), асьпіранту­ру пры гэтай установе (1995). З 1995 г. працуе ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце. Выкладае польскую літаратуру, дасьледуе міжлітаратурныя сувязі, тыпалёгію творчасьці, прабле­мы нацыянальнага і ўнівэрсальнага ў польскім прыгожым пісьменстве.

З 1998 да 2001 г. выкладаў гісторыю славян­скіх літаратураў ва ўнівэрсытэце Гранады (Гішпанія).

Аўтар дасьледаваньня «Адам Плуг — пісьменьнік беларуска­польска­га літаратурнага сумежжа» (1998), вучэбнага дапаможні­ка «Польская драматургія ХХ стагодьдзя» (2008). Мае больш за 70 навуковых артыкулаў у айчынным і замежным друку.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]