Мікалай Мінкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікалай Мінкевіч
Дата нараджэньня 8 красавіка 1909
Месца нараджэньня Лунінец, Пінскі павет. Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 29 кастрычніка 1980
Месца сьмерці ЗША
Месца вучобы Віленская беларуская гімназія
Віленскі ўнівэрсытэт (1942)
Жонка Галіна Мінкевіч

Мікалай Мінкевіч (8 красавіка 1909, Лунінец — 29 красавіка 1980, ЗША) — грамадзкі дзяяч, лекар. Зяць Радаслава Астроўскага.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мікалай Мінкевіч паходзіў зь сям’і праваслаўнага сьвятара. Скончыў Віленскую беларускую гімназію. Вучыўся на мэдыцынскім факультэце Віленскага ўнівэрсытэту. У 1942 годзе скончыў унівэрсытэт у Коўне. Ажаніўся з дачкой Астроўскага.

У 1942—1944 гадах працаваў лекарам у Баранавічах, дырэктарам Баранавіцкай мэдыцынскай школы, а з сакавіка 1944 году стаў галоўным лекарам БКА. Дэлегат Другога Ўсебеларускага зьезду. Ад лета 1944 году — на эміграцыі.

Працаваў лекарам пры ЮНРРА І ІРО ў брытанскай зоне акупацыі Нямеччыны, браў удзел у грамадзкім жыцьці беларусаў у лягеры ДП у Ватэнштэце. У 1949 годзе выехаў зь сям’ёй у Аргентыну, дзе працаваў галоўным лекарам пры шпіталі ў Сан-Луісе. У студзені 1955 году пераехаў у ЗША. Працаваў у шпіталях штатаў Ілінойсу, Агаё, Мізуры, Індыяны, Мічыгану. У 1976 годзе па выхадзе на пэнсію пераехаў у Флорыду. У 1977 годзе на XVIII Пленуме БЦР быў абраны віцэ-прэзыдэнтам БЦР. У 1970-х уваходзіў ва ўправу Беларускага кангрэсавага камітэту Амэрыкі.

Архіў Мікалая Мінкевіча захоўваецца ў зборах пры царкве Сьвятой Эфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мінкевіч Мікалай  (бел.) // Запісы. — Нью-ЁркМенск: БІНіМ, 2014. — № 37. — С. 150.