Перайсьці да зьместу

Мікалай Маратаеў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мікалай Валянцінавіч Маратаеў (нар. 1965, Гомель, цяпер Беларусь) — беларускі судзьдзя і дэпутат.

Намесьнік старшыні Гомельскага абласнога суду і старшыня калегіі па карных справах таго ж суду[1].

У 1992 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «правазнаўства». З красавіка 1992 года – вучань народнага судзьдзі народнага судe Чыгуначнага раёна г. Гомлю. З 1993 года – часова выконваў абавязкі народнага судзьдзі гэтага суда. З 1995 па 1998 гады – судзьдзя суда Чыгуначнага раёну г. Гомель. Зь верасьня 1998 года – судзьдзя Гомельскага абласнога суду. У красавіку 2016 года прызначаны намесьнікам старшыні, старшынёй судовай калегіі па карных (крымінальных) справах Гомельскага абласнога суду.

У 2024 годзе быў вызвалены ад гэтай пасады, калі стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[2].

Мае першую кваліфікацыйную клясу судзьдзі.