Міжрэгіянальнае Аб’яднаньне Беларусаў Расеі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Міжрэгіянальнае Аб’яднаньне Беларусаў Расеі (МАБР) (па-расейску: Межрегиональное Объединение Белорусов России (МОБР)) — агульнарасейскае аб’яднаньне беларускае дыяспары. Знаходзіцца ў апазыцыі да створанае пры падтрымцы беларускіх уладаў Фэдэральнае нацыянальна-культурнае аўтаноміі «Беларусы Расеі».

Заснаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню размовы пра неабходнасьць cтварэньня агульнарасейскае арганізацыі беларускае дыяспары ўзьніклі ў час правядзеньня Першага Зьезду Беларусаў Сьвету ўлетку 1993. На Зьезьдзе адбылося некалькі сустрэчаў кіраўнікоў суполак Масквы, Новасыбірску, Пецярбургу і іншых з абмеркаваньнем гэтага пытаньня пры падтрымцы Рады ЗБС «Бацькаўшчына». Улетку 1997 ЗБС «Бацькаўшчына» праводзіла ў Беластоку чарговую навукова-культурную канфэрэнцыю «Культура Беларускага Замежжа». На гэты сход ад Расеі прыехалі кіраўнікі 5-і самых буйных суполак зь Пецярбургу, Іркуцку, Масквы, Новасыбірску й Калінінграду. Адбылося абмеркаваньне пытаньня правядзеньня Ўстаноучага Зьезду паміж кіраўнікамі гэтых суполак. Паміж старшынямі пецярбурскага й маскоўскага таварыстваў было дасягнутае пагадненьне пра правядзеньне напачатку 1999 у Маскве Зьезду беларусаў Расеі. Станоўча паставіўся да гэтага пагадненьня і пазьней увайшоў у Аргкамітэт Зьезду прадстаўнік Іркуцку Алег Рудакоў, а старшыня Новасыбірскага таварыства ўстрымаўся й пазьней перайшоў на ФНКА. Прадстаўнік Калінінграду Шаховіч паведаміў, што ягоная суполка ўваходзіць у аб’яднаньне Беларусаў Балтыі й удзельнічаць у расейскіх справах не зьбіраецца. Аргкамітэт зьезду вырашыў правесьці Зьезд беларусаў РФ 27 сакавіка 1999.

Спачатку добрае стаўленьне з боку расейскіх урадавых структураў 11 студзеня 1999 зьмянілася на супрацьлеглае, бо дзейнасьць Аргкамітэту Зьезду Беларусаў супярэчыла «працэсу аб’яднаньня Беларусі й Расеі».

27 студзеня 1999 на сход сабраліся прадстаўнікі суполак з Масквы, Пецярбургу, Іркуцку, Майкопу, Краснаярску, Цюмені, Маскоўскае й Уладзімерскае вобласьцяў, агулам больш за 76 дэлегатаў з правам голасу каля 50 гасьцёў. На зьезд прыехала дэлегацыя Вярхоўнага Савету РБ, у тым ліку Станіслаў Шушкевіч і Сямён Домаш, дэлегацыя ЗБС «Бацькаўшчына» (Ганна Сурмач і Барыс Стук), прадстаўнікі іншых дыяспараў Масквы, барды Зьміцер Бартосік і Віктар Шалкевіч, прадстаўнікі СМІ зь Беларусі (У. Панада і іншыя), беларускай рэдакцыі радыё Свабода й іншыя. У Прэзыдыюм Зьезду ўвайшлі Ганна Сурмач, Станіслаў Шушкевіч, Генадзь Лех і Анатоль Грыцкевіч.

Рада МАБР[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]