Перайсьці да зьместу

Міжнародны цыганскі зьвяз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міжнародны цыганскі зьвяз
цыг. Internacionalno Romani Unia

цыганскі сьцяг
Абрэвіятура МЦЗ
Папярэднік Сусьветная цыганская супольнасьць
Дата ўтварэньня 1965 (60 гадоў таму)
Тып міжнародная
Юрыдычны статус некамэрцыйная арганізацыя
Мэта абарона правоў цыганоў
Штаб-кватэра зямля Штырыя, Юдэнбург, Царкоўная алея, дом 2[1]
Месцазнаходжаньне Аўстрыя
Каардынаты 47°10′5″ пн. ш. 14°39′44″ у. д. / 47.16806° пн. ш. 14.66222° у. д. / 47.16806; 14.66222Каардынаты: 47°10′5″ пн. ш. 14°39′44″ у. д. / 47.16806° пн. ш. 14.66222° у. д. / 47.16806; 14.66222
Дзейнічае ў рэгіёнах Бэльгія, Славаччына, Швэцыя
Сяброўства таварыствы ў 51 краіне (2025 год)
Афіцыйныя мовы цыганская
Генэральны сакратар Муарэм Рамуш
Старшыня Зоран Дзімаў
Скарбнік Гусэйн Вэлі
Кіроўны орган Сход
Сайт iromaniunion.org
Колішняя назва Міжнародны цыганскі камітэт (да 1978 г.)

Міжнародны цыганскі зьвязнекамэрцыйная арганізацыя цыганоў, заснаваная ў 1965 годзе ў Францыі ў якасьці Міжнароднага цыганскага камітэту.

На 2025 год галаўная сядзіба МЦЗ месьцілася ў Юдэнбургу (Аўстрыя). Мела прадстаўнікоў пры Арганізацыі аб’яднаных нацыяў у Новым Ёрку (ЗША) і Жэнэве (Швайцарыя) ды пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў па пытаньнях адукацыі, навукі і культуры ў Парыжы (Францыя).

Паводле 1-га артыкула Статуту 2000 году, задачамі Міжнароднага цыганскага зьвязу былі:

  • Зьезд. Улучаў прадстаўнікоў таварыстваў цыганоў ад кожнай краіны ў колькасьці, адпаведнай шматлікасьці цыганскага насельніцтва ў ёй. Склікаўся кожныя 4 гады. Ухваляў праграму дзеяньняў. Большасьцю ў 2/3 галасоў абіраў Сход і старшыню МРЗ, які меў быць цыганом і валодаць цыганскай мовай ды прызначаў прадстаўнікоў МЦЗ пры Арганізацыі аб’яднаных нацыяў у Новым Ёрку (ЗША) і Жэнэве (Швайцарыя) ды пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў па пытаньнях адукацыі, навукі і культуры ў Парыжы (Францыя). Ухваляў папраўкі ў Статут МРЗ 2/3 галасоў. Прадстаўнікі мелі права голасу на падставе аплаты сяброўскіх унёскаў іх таварыствамі.
  • Сход. Складаўся з прадстаўнікоў цыганскіх таварыстваў па адным ад краіны. Склікаўся двойчы на год увесну і ўвосень. Абіраўся Зьездам на 4 гады. Засядаў у Вене (Аўстрыя). Вызначаў лік прадстаўнікоў на Зьезьдзе ад кожнай краіны паводле шматлікасьці яе цыганскага насельніцтва. Абіраў уласнага старшыню і яго намесьніка на першым паседжаньні. Ухваляў бюджэт і грашовыя пагадненьні з краёвымі таварыствамі цыганоў. Вызначаў сяброўства таварыстваў на прапанову Бюро. Абіраў галоўнага сакратара і сябраў Управы, у тым ліку скарбніка, на прапанову старшыні МРЗ. Прапаноўваў старшыні МРЗ вылучэнцаў у Суд і Галоўны сакратарыят. Ухваляў Парадак дзейнасьці. Меў уласны сакратарыят у Браціславе (Славаччына) на чале з выканаўчым сакратаром, якога прапаноўваў старшыня Сходу.
  • Суд. Складаўся зь 7 судзьдзяў ад розных краінаў. Засядаў у Стакгольме (Швэцыя). Абіраўся старшынёй МЦЗ на прапанову Сходу на 4 гады. Абіраў уласнага старшыню на 1-м паседжаньні. Разглядаў парушэньні Статуту. Мог раіць Сходу выключыць пэўнае таварыства цыганоў зь сябраў МЦЗ або накласьці спагнаньне за парушэньне.
  • Управа. Складалася з галавы, прызначаных ім 1-га намесьніка па Эўропе і 2-га намесьніка па Азіі і Амэрыцы, а таксама кіраўнікоў 10 Камісіяў: 1) Галакосту, 2) гаспадарча-грамадзкіх справаў, 3) асьветы, навукі і мовы, 4) правоў чалавека і роўнасьці, 5) фінансавых справаў і бюджэту (скарбнік), 6) правасудзьдзя (Суд), 7) зносінаў і СМІ, 8) умяшаньняў, 9) моладзі і спорту, 10) культуры і традыцыяў. Прымала рашэньні простай больгасьцю галасоў. Наглядала за выкананьнем праграмы дзеяньняў.
  • Галоўны сакратарыят. Месьціўся ў Брусэлі (Бэльгія). Абіраўся старшынёй МЦЗ на прапанову Сходу. Галоўны сакратар абіраўся Сходам на прапанову старшыні МЦЗ. Абслугоўваў старшыню МЦЗ, Управу і Зьезд[3].

На 2025 год Міжнародны цыганскі зьвяз меў каардынатараў у 51 краіне, у тым ліку ў:

У 1965 годзе ў Францыі заснавалі Міжнародны цыганскі камітэт (МЦК)[5]. На 1971 год, калі правялі 1-ы Сусьветны цыганскі зьезд у Орпінтане (Ангельшчына), сяброўства ў МЦК мелі таварыствы цыганоў з 28 краінаў[3]. У 1972 годзе МЦК атрымаў сяброўства ў Радзе Эўропы (Францыя). У красавіку 1978 году назву зьмянілі на Міжнародны цыганскі зьвяз (МЦЗ) падчас 2-га Сусьветнага цыганскага зьезду ў Жэнэве (Швайцарыя).

У 1979 годзе МЦЗ атрымаў дарадчы статус у Эканамічнай і сацыяльнай радзе ААН (Новы Ёрк). У 1986 годзе атрымаў улік у якасьці недзяржаўнай арганізацыі пры Дзіцячым фондзе ААН. У 1993 годзе МЦЗ атрымаў дарадчы статус у Арганізацыі аб’яднаных нацыяў. 2 лістапада 2005 году МЦЗ атрымаў дзяржаўны ўлік у Вене (Аўстрыя). Саму галаўную сядзібу разьмясьцілі ў Юдэнбургу (зямля Штырыя) на поўдні Аўстрыі[1].

  1. Ванько Роўда (сапр. Жак Довэрнь; Францускі Альжыр; 1965 — 1978)
  2. Ян Цыбуля(sk) (Славаччына, Чэхаславаччына; 1978 — 1981)
  3. Саіт Баліч(sr) (Сэрбія, Югаславія; травень 1981 — 1990)
  4. Райко Джурыч(sr) (Сэрбія; 1990 — ліпень 2000)
  5. Эміль Шчука(cs) (Славаччына; ліпень 2000 — 2004)
  6. Станіслаў Станкевіч (Польшча; 2004 — красавік 2013)
  7. Дорын Чоаба (Румынія; красавік 2013 — 20 сакавіка 2016)
  8. Зоран Дзімаў (Паўночная Македонія; ад 20 сакавіка 2016 году)
  1. ^ а б Улік 2020 году (ням.) // Міжнародны цыганскі зьвяз, 31 сакавіка 2020 г. Праверана 8 красавіка 2025 г.
  2. ^ Бачаньне і прызначэньне (цыг.) // Міжнародны цыганскі зьвяз, 2025 г. Архіўная копія ад 2025 г. Праверана 8 красавіка 2025 г.
  3. ^ а б Статут МЦЗ (анг.) // Міжнародны цыганскі зьвяз, 2025 г. Праверана 8 красавіка 2025 г.
  4. ^ Краёвыя каардынатары МЦЗ (цыг.) // Міжнародны цыганскі зьвяз, 2025 г. Архіўная копія ад 2025 г. Праверана 8 красавіка 2025 г.
  5. ^ Гісторыя (цыг.) // Міжнародны цыганскі зьвяз, 2025 г. Архіўная копія ад 2025 г. Праверана 8 красавіка 2025 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць]